Увярэднік

Увярэднік

Увярэднік лясны (Pedicularis sylvatica)
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Pedicularis L., Sp. Pl. 2: 607 (1753)

Наменклатурны тып

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  33352
NCBI  43174
EOL  38102
IPNI  328292-2

Увярэ́днік[3] (Pediculáris) — род кветкавых раслін сямейства Залознікавыя (Scrophulariaceae).

Батанічнае апісанне

[правіць | правіць зыходнік]
Увярэднік лясны (Pedicularis sylvatica) — тыпавы від роду. Батанічная ілюстрацыя Якаба Штурма з кнігі «Deutschlands Flora in Abbildungen», 1796

Аднагадовыя і шматгадовыя травяністыя расліны. Лісце пёрыста-рассечанае або пёрыста-раздельнае, чаргаванае або ў кальчаках. Кветкі ружова-фіялетавыя, пурпуровыя, жоўтыя, белыя, у верхавінкавых коласападобных або мяцёлкападобных суквеццях. Плод — каробачка.

Налічвае каля 600 відаў, пашыраных у Паўночным паўшар’і (пераважна ў Гімалаях і Кітаі, 1 від у Паўднёвай Амерыцы[4]).

Род уключае каля 600—800 відаў[5][6][7]. Некаторыя з іх:

Значэнне і выкарыстанне

[правіць | правіць зыходнік]

Расліны, здольныя да паразітызму. Некаторыя віды ядавітыя. Лекавыя, кармавыя і дэкаратыўныя расліны. У народнай медыцыне і ветэрынарыі часам выкарыстоўваюцца пераважна ў якасці інсектыцыдных сродкаў.

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 94. — 160 с. — 2 350 экз.
  4. Мытник (руск.) — артыкул з Вялікай савецкай энцыклапедыі
  5. Yang et al. 1998, p. 97.
  6. Косачёв 2013, с. 3—6.
  7. Иванина 1981, с. 288.