Горад
Угерске-Градзіштэ
Uherské Hradiště
| ||||||||||||||||||||||||||||||
У́герске-Гра́дзіштэ (чэшск.: Uherské Hradiště, літар. «Венгерская крэпасць») — горад у Чэхіі ў Злінскім краі, адміністрацыйны цэнтр аднайменнага раёна. Гістарычны цэнтр Мараўскай Славакіі.
Горад быў заснаваны ў 1257 годзе багемскім каралём Пржэмыслам Отакарам II у якасці крэпасці на спрэчных з Венгрыяй тэрыторыях. Першапачаткова горад насіў назву Новы-Велеград, таксама ў хроніках сустракаліся назвы «Градзіштэ» («Крэпасць») і «Градзішча», якія ў нямецкіх тэкстах ператварыліся ў «Радзіш» (ням.: Radisch). Сучасная назва «Угерске-Градзіштэ» ўпершыню сустракаецца ў 1587 годзе, і паступова горад пачынаюць называць менавіта так.
У 1886 годзе ва Угерске-Градзіштэ пераехаў Антанін Баця Старэйшы і заснаваў тут абутковую мануфактуру, якая пасля развілася ў сусветна вядомую фірму «Баця».