Агульная інфармацыя | |||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Нарадзіўся |
26 снежня 1986[1] (37 гадоў) |
||||||||||||||||||
Грамадзянства | Францыя | ||||||||||||||||||
Рост | 188 см | ||||||||||||||||||
Вага | 78 кг | ||||||||||||||||||
Пазіцыя | брамнік | ||||||||||||||||||
Інфармацыя пра клуб | |||||||||||||||||||
Клуб | Лос-Анджэлес | ||||||||||||||||||
Нумар | 1 | ||||||||||||||||||
Маладзёжныя клубы | |||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | |||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||
Нацыянальная зборная[* 2] | |||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||
Узнагароды і медалі | |||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Уго Льярыс (фр.: Hugo Lloris; нар. 26 снежня 1986, Ніца, Францыя) — французскі футбаліст, брамнік амерыканскага клуба «Лос-Анджэлес» і былы ігрок нацыянальнай зборнай Францыі. Чэмпіён свету 2018 года. Льярыс мае маланкавыя рэфлексы і слушнае прыняцце рашэнняў, а таксама выдатна гуляе на выхадзе ў адзін на адзін. Тройчы абіраўся найлепшым брамнікам года ў французскім першынстве.
Льярыс нарадзіўся 26 снежня 1986 года ў міжземнаморскім горадзе Ніца ў арыстакратычнай сям’і. яго маці працавала адвакатам, а яго бацька быў банкірам у Монтэ-Карла[2]. У 2008 годзе, калі Уго гуляў у «Ніцы», яго маці памерла.
Пасля поспеху ў камандзе клуба ва ўзросце да 18 гадоў, Льярыс быў пераведзены ў дубль клуба ў французскую аматарскую лігу ў сезоне 2004/05. Льярыс патрапіў у першы склад каманды напярэдадні сезону 2005/06, атрымаўшы кашулю з 1 нумарам. Льярыс дэбютаваў 25 кастрычніка 2005 года за клуб, ва ўзросце да 18 гадоў, адстаяўшы браму на нуль у матчы на Кубак Французскай лігі, а яго каманда перамагла з лікама 2:0 «Шатару»[3].
Пасля аднаго з выбітных сезонаў Уго, паўсталі спекуляцыі на конт яго далейшай кар’еры. Маладым галкіперам цікавіліся французскі клуб «Ліён», які жадаў знайсці змену свайму сыходзячаму брамніку Грэгары Купэ, «Мілан», які жадаў замяніць ім бразільца Дыду, і «Тотэнхэм Хотспур», які жадаў замяніць Льярысам Пола Робінсана[4][5][6]. У канчатковым ліку Уго перайшоў у склад «Ліёна», але асабістыя дамоўленасці з «Міланам» былі вельмі блізкія да пераходу француза ў італьянскі клуб. Віцэ-прэзідэнт «Мілана» Адрыяна Галіяні заявіў, што пагадненне было дасягнута, але дамову была анулявана з-за адмовы Крысціяна Аб’яці пераходзіць у «Палерма»[7].
Кошт трансферу першапачаткова не называўся, але пазней было выяўлена, што паслугі Уго былі ацэнены ў € 8,5 млн[8].
Льярыс падпісаў кантракт з клубам «Тотэнхэм Хотспур» 31 жніўня 2012 года. Дэбютаваў за шпораў у матчы Лігі Еўропы супраць італьянскага «Лацыа» 20 верасня 2012 года, матч скончыўся ўнічыю 0:0[9].
У сезоне 2023/24 страціў месца ў складзе, перадаў капітанства Сон Хын Міну, працягваў трэніравацца з камандай, але не заяўляўся на матчы.
У снежні 2023 года падпісаў кантракт з амерыканскім клубам «Лос-Анджэлес» да канца сезона 2024 з магчымасцю падаўжэння.
Льярыс атрымаў свой першы заклік да нацыянальнай зборнай Францыі 6 лютага 2008 года да матча супраць зборнай Іспаніі, тым не менш на сустрэчы ён не быў залічаны нават у склад запасных. Праз паўгода 19 лістапада таго ж года ён згуляў свой першы матч на зборную ў гульні супраць зборнай Уругвая, якая скончылася з лікам 0:0.
Францыя: