Угра
| ||||||||||||
Угра́ (руск.: Угра́) — сяло (у 1966—2013 гадах — пасёлак гарадскога тыпу), адміністрацыйны цэнтр Угранскага раёна Смаленскай вобласці Расіі. Насельніцтва — 4094 чал. (2013).
Размешчана на рацэ Угра, за 226 км на ўсход ад Смаленска. Чыгуначная станцыя на лініі Вязьма — Бранск. У 1928 годзе ўтварылася чыгуначная станцыя Угра, праз год на гэтым месцы з’явіўся аднайменны пасёлак.
Статус пасёлка гарадскога тыпу — з 1966 года. З 2013 года — сельскі населены пункт.