| ||||||||||||||||||||
Удайпур[1] (радж.: उदैपर) — горад у індыйскім штаце Раджастхан, цэнтр аднайменнай акругі. У мінулым — сталіца раджпуцкага княства Мевар, вядомага з VIII стагоддзя. Насельніцтва — 475 150 жыхароў (па перапісу 2011 года). Сярод найбольш вядомых помнікаў Удайпура — комплекс палаца раджоў (XVI—XVIII стагоддзя), Азёрны палац з белага мармуру і палац Джага-Мандыр.