У адрозненне ад сваіх суседзяў, Алжыра і Лівіі, Туніс мае малаважныя запасы нафты і, як наступства, яго фінансавыя магчымасці абмежаваны. Ваенныя выдаткі ў 90-я гг. складалі 350—400 млн долараў у год. На ўзбраенні знаходзіцца зброя і ваенная тэхніка галоўным чынам заходняй вытворчасці, прычым досыць састарэлая.
Колькасць — 35,000 чалавек (уключаючы ~23,400 тэрміновай службы; працягласць тэрміновай службы — 1 год; заклік выбарчы).
Рамонтныя магутнасці — 4 сухіх дока і 1 сліп (суднапад'ёмны элінг) у Бізерце; 2 пантона і плывучы док у Сфаксе; магчымасць абслугоўваць і рамантаваць усе наяўныя на ўзбраенні катара і судны.
Карабельны склад:
3 ракетных катары тыпу La Galite (Combattante-III) з 2х4 ПУ ПКР ММ40 Exocet;
3 ракетных катары тыпу Bizerte (Р-48) з 8 ПКР SS-12М;
3 патрульных катары тыпу Utique (кітайскія «Shanghai II» ці мадэрнізаваны Hinzhui);
10 патрульных катараў Ch. Navals de l'Esterel дзвюх мадэляў;
5-6 дапаможных судоў;
Берагавая ахова (у Нацыянальнай гвардыі):
5 патрульных катараў тыпу Kondor I — былых ГДР-аўскіх тральшчыкаў;
2 патрульных катары тыпу Tazarka (Vosper Thornycroft);
5 патрульных катары тыпу Bremse — былых ГДР-аўскіх;