Украінская Праваслаўная Царква (Маскоўскага патрыярхата)

Украінская Праваслаўная Царква
Українська Православна Церква
Свята-Панцеляймонаўскі манастыр у Феафаніі
Асноўная інфармацыя
Прадстаяцель у наш час мітрапаліт Ануфрый (Беразоўскі)
Цэнтр Кіеў
Рэзідэнцыя Прадстаяцеля Кіева-Пячэрская Лаўра
Юрысдыкцыя (тэрыторыя)  Украіна
 Аўтаномная Рэспубліка Крым[1]
 Севастопаль[1]
Мова набажэнстваў царкоўнаславянская, украінская
Каляндар юліянскі, новаюліянскі (румынскія парафіі)
Колькасць
Епіскапаў 85 (53 кіруючых, 25 вікарных, 7 на спачыне)[2]
Епархій 53[2]
Навучальных устаноў 22[3]
Манастыроў 191[3]
Прыходаў 11 358[3]
Святароў 9 573[3]
Манахаў і манашак 5 103[3]
Сайт www.orthodox.org.ua

Украінская Праваслаўная Царква (УПЦ; укр.: Українська православна церква, уласнае імя і афіцыйнае найменне ў рэестры: Кіеўская мітраполія Украінскай Праваслаўнай Царквы) — самакіравальная праваслаўная царква з правамі шырокай аўтаноміі ў складзе Рускай Праваслаўнай Царквы[4][5].

27 кастрычніка 1990 года Архірэйскі сабор Рускай праваслаўнай царквы скасаваў Украінскі экзархат і заснаваў самакіравальную з правамі шырокай аўтаноміі Украінскую Праваслаўную Царкву. Разам з іншымі праваслаўнымі і грэка-каталіцкай цэрквамі Украіна, УПЦ лічыць сябе прамой спадчынніцай Кіеўскай мітраполіі X стагоддзя[6].

Паводле звестак Дзяржкамнацрэлігій станам на 1 студзеня 2010 года з'яўляецца найбуйнейшым ва Украіне рэлігійным аб'яднаннем паводле колькасці прыходаў і святароў[7].

Пасля Аб'яднальнага сабору ўкраінскіх праваслаўных цэркваў[uk] 15 снежня 2018 года, адзінай кананічнай праваслаўнай царквой у еўхарыстычных зносінах са Сусветным праваслаўем стала Праваслаўная царква Украіны, кананічны статус УПЦ (МП) застаецца нявысветленым[8][9]. Па канонах Сусветнага праваслаўя, пасля таго як Украіна атрымала Томас ад Канстанцінопальскага патрыярхату 6 студзеня 2019 года, Маскоўскі патрыярхат ва Украіне перастаў існаваць і страціў кананічнасць[10][11].

Пачынаючы з канца 2018 года, УПЦ (МП) перапыніла сувязь з Сусветнай праваслаўнай царквой, перапыніўшы еўхарыстычныя зносіны з усімі памеснымі праваслаўнымі цэрквамі свету праз Рускую Праваслаўную Царкву[12][13][14]. УПЦ (МП), разам з РПЦ, пайшла на схізму (Маскоўска-Канстанцінопальская схізма (2018)[en]) па выніках Сінода РПЦ у Мінску 15 кастрычніка 2018 года.

27 мая 2022 года на фоне ўварвання Расіі ва Украіну ў Кіеве адбыўся Сабор Украінскай Праваслаўнай Царквы, які асудзіў вайну, а таксама прыняў дапаўненні і змены ў Статут[15]. Пастановай Сабора УПЦ прыняла рашэнне аб сваёй поўнай самастойнасці і незалежнасці[16].

20 жніўня 2024 года Вярхоўная Рада Украіны забараніла Рускую праваслаўную царкву ва Украіне, прыняўшы Закон Украіны «Аб абароне канстытуцыйнага ладу ў сферы дзейнасці рэлігійных арганізацый».[17][18] Украінскія рэлігійныя арганізацыі, афіляваныя з Рускай праваслаўнай царквой, будуць забаронены праз 9 месяцаў з моманту вынясення Дзяржаўнай службай Украіны па этнапалітыцы і свабодзе сумлення (укр.) адпаведнай пастановы, калі гэтая рэлігійная арганізацыя не разарве адносіны з Рускай праваслаўнай царквой у адпаведнасці з праваслаўным кананічным правам.[19][20][21]

Прадстаяцелем з'яўляецца мітрапаліт Кіеўскі і ўсяе Украіны, які носіць тытул «Найблажэнны». З 17 жніўня 2014 года прадстаяцель Ануфрый (Беразоўскі).

Зноскі

  1. а б Большая частка паўвострава Крым з'яўляецца прадметам тэрытарыяльнай спрэчкі паміж Расіяй, якая кантралюе большую частку тэрыторыі, і Украінай. Міжнародная супольнасць не прызнае ўключэнне Крыма ў склад Расіі і лічыць яго анексіяй часткі тэрыторыі Украіны (гл. Рэзалюцыю 68/262 Генеральнай Асамблеі ААН). Паводле адміністрацыйна-тэрытарыяльнага падзелу Украіны, на тэрыторыі Крыма размяшчаюцца Аўтаномная Рэспубліка Крым і горад з асобым статусам Севастопаль. Паводле адміністрацыйна-тэрытарыяльнага падзелу Расіі, на паўвостраве размяшчаюцца суб'екты РФ Рэспубліка Крым і горад федэральнага значэння Севастопаль.
  2. а б Станам на 31 кастрычніка 2014 года.
  3. а б в г д Стан на 24 лістапада 2009 года
  4. VIII. Самоуправляемые Церкви // Устав Русской Православной Церкви Архівавана 20 красавіка 2010. (руск.)
  5. Статут Украінскай Праваслаўнай Царквы Архівавана 12 жніўня 2010.
  6. «Памеснай царквой з часоў святога роўнаапостальнага князя Уладзіміра з’яўляецца Кіеўская Мітраполія. Сёння ў праваслаўным свеце яна называецца Украінскай праваслаўнай царквой і такой прызнаецца» (мітрапаліт Уладзімір (Сабадан) у інтэрв’ю агенцтву УНІАН [1]).
  7. Сетка цэркваў і рэлігійных арганізацый ва Украіне станам на 1.01.2010 (Форма 1)(недаступная спасылка). Дзяржаўны камітэт Украіны па справах нацыянальнасцей і рэлігій
  8. УПЦ (МП) втратить право називатися українською після томосу Константинополя — Філарет — УНІАН, 22 чэрвеня 2018 (укр.)
  9. Московський Патріархат буде існувати в Росії, а в Україні буде екзархат Російської Церкви, — Патріарх Філарет — РІСУ, 27 красавіка 2018 (укр.)
  10. Московського патріархату в Україні більше не існує // Gazeta.ua, 6 лістапада 2018 (укр.)
  11. «Тричі неканонічна» УПЦ (МП). Томос для України кардинально змінив ситуацію // Радіо свобода, 6 студзеня 2019 (укр.)
  12. РПЦ розірвала відносини з Константинополем. http://tyzhden.ua/. Український тиждень (15 кастрычніка 2018). Праверана 22.11.2020. (укр.)
  13. Українське Православ'я: старі проблеми у новому сторіччі // Дзеркало тижня (укр.)
  14. Константинопольський Патріархат і українські церковні проблеми Архівавана 17 жніўня 2011. // Центр Разумкова (укр.)
  15. Постанова Собору Української Православної Церкви від 27 травня 2022 року
  16. tass.ru
  17. Service, RFE/RL's Ukrainian. "Ukrainian Lawmakers Approve Law Banning Religious Groups Tied To Russian Orthodox Church". RadioFreeEurope/RadioLiberty(англ.). Праверана 2024-08-20.
  18. Ukraine's parliament passes law banning Russian Orthodox Church (англ.). LIGA (20 жніўня 2024). Праверана 20 жніўня 2024.
  19. Ukrainian Parliament bans Russian-linked religious organizations, targets UOC-MP (англ.). english.nv.ua. Праверана 20 жніўня 2024.
  20. Parliament passes law banning religious organisations linked to Russia (англ.). Ukrainska Pravda. Праверана 20 жніўня 2024.
  21. The Ukrainian Parliament supported the draft law on banning the UOC MP (англ.). babel.ua (20 жніўня 2024). Праверана 20 жніўня 2024.