Ула (прыток Мяркіса)

Ула, Пеляса
літ. Ūla
Характарыстыка
Даўжыня 84 км
Басейн 752,9 км²
Вадацёк
Выток  
 • Каардынаты 53°56′43″ пн. ш. 24°52′20″ у. д.HGЯO
Вусце Мяркіс
 • Каардынаты 54°09′50″ пн. ш. 24°20′11″ у. д.HGЯO
Размяшчэнне
Водная сістэма Мерачанка → Нёман → Балтыйскае мора

Краіны
physical
выток
выток
вусце
вусце
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Ула́ (літ.: Ūla), Пеляса, Падзейка — рака ў Воранаўскім раёне Беларусі і Варэнскім раёне Літвы, левы прыток ракі Мяркіс (басейн Нёмана). Даўжыня 84 км, плошча басейна 752,9 км².

Пачынаецца каля в. Падэйкі, даўжыня на тэрыторыі Беларусі 13,5 км, на працягу 3 км цячэ па беларуска-літоўскай мяжы. Перасякае граніцу за 2 км на паўночны захад ад в. Правожа. Рэчышча ад вытоку да граніцы каналізаванае, на тэрыторыі Літвы рака цячэ ў натуральным рэчышчы, шырыня рэчышча 10–16 м.

Прымае сцёк з меліярацыйных каналаў. Асноўны прыток — рака Нізянка (злева).

У басейне ракі на тэрыторыі Літвы створаны рэзерват плошчай 4200 га. Ахоўваюцца ландшафты пясчаных тэрас з ледавіковымі карставымі азёрамі, дзюнамі, нерасцілішчы стронгі.

  • Блакітная кніга Беларусі : Энцыклапедыя / рэдкал.: Н. А. Дзісько і інш. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-133-1.