Улад II Дракул

Улад II Дракул
Гаспадар Валахіі
Спадчыннік Улад III Цэпеш

Нараджэнне 30 жніўня 1395
Смерць не пазней за 4 снежня 1447 ці 7 снежня 1447[1] (52 гады)
Месца пахавання
Род House of Drăculești[d]
Бацька Мірча I Стары
Маці ?[d][2]
Дзеці Улад III Цэпеш[2], Radu cel Frumos[d], Mircea II of Wallachia[d] і Улад IV Манах
Член у
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Улад II Дракул (30 жніўня 1400 - 1447) - гаспадар Валахіі з роду Басарабаў, сын валашскага гаспадара і ваяводы Мірчы I Старага. Бацька Ўлада III Цэпеша.

Яго мянушка "Дракула" паходзіць ад латинскага "draco" (дракон) і звязана з яго прыналежнасцю да Ордэна Дракона ў Трансільваніі, еўрапейскага рыцарскага ордэна, створанага для абароны хрысціянства і змагання супраць Асманскай імперыі.

Падчас сваяго кіравання Валахіяй, быў вымушаны выплачваць даніну асманскаму султану, у гэты час Валахія была ў залежнасці ад Асманскай імперыі.

20 студзеня 1437 года ён выдаў хартыю, у якой абвяшчаў сябе «Памазанцам Божым, самадзержцам, вялікім ваяводам і гаспадаром усёй Венгравалахіі і герцагам Фагараша і Амласа». Неўзабаве сітуацыя змянілася: у сувязі са смерцю Сігізмунда Люксембургскага ўплыў Венгрыі на Валахію зменшыўся і Улад змушаны быў вярнуцца пад пратэктарат Асман.

Пасля ваенных поспехаў венгерскага ваяводы Янаша Хуньядзі супраць туркаў, Улад прыняў сюзерэнітэт Венгрыі над Валахіяй.

Улад II быў забіты ў снежні 1447 года ў выніку палітычнай змовы.

  1. http://www.ghika.net/Histoire/Voda_Mold-Val.htm
  2. а б Pas L. v. Genealogics — 2003.