Уладар | |
---|---|
Il Principe | |
Аўтар | Нікало Макіявелі |
Жанр | палітычны трактат |
Мова арыгінала | італьянская |
Арыгінал выдадзены | 1532 |
Выпуск | 1532 |
Наступная | Discourses on Livy[d] |
Электронная версія |
«Уладар» або «Князь» (італ.: «Il Principe») адна з галоўных кніг Нікало Макіявелі, напісаная ў 1513. Ад «Уладара» пайшоў тэрмін «макіявелізм»[1][2].
Уладар складаецца з 26 раздзелаў, прысвечаных розным бакам палітычнага жыцця. Кніга напісана ў форме парады Ларэнца II Медычы, на якога ён склаў надзеі з аб’яднаннем Італіі і вызваленнем яе ад чужынцаў[3]. Гэтую кнігу Макіявелі падчас высылкі ў родавы маёнтак Сан-Кашана і пасля яе, ён адразу ж набыў дзяржаўную пасаду гістарыёграфа.
Прадметам разваг Уладара з'яўляецца адзінаўладнае панства. Уладар Макіявелі — то ёсць палітык, які імкнецца захаваць цалкам моц сваёй улады і выкарыстоўвае для гэтага, усялякія магчымыя сродкі, якімі ён, між тым, карыстаецца разважна і эканамічна. Макіявелі не апісвае вартасцей адзінаўладнага панства, але ён толькі даследчык метадаў і сутнасці адзінаўладдзя. Ён апісваў тое, што людзі звычайна робяць, а не тое, што павінны рабіць[4]. Нават ёсць думкі, што ва Уладары ён падвяргае тыранаў крытыцы, што ён шукае тып гаспадара, каторы ўсталяваў бы добры лад, суд і незалежнасць ад чужынцаў[5].
Кніга Уладар стала падручнікам для ўсіх тых уладароў, якія імкнуцца да неабмежаванай улады. Часта мяркуюць, што з яе пачалася сучасная палітычная навука[6][7]. На сур'ёзным узроўні Князя чытаюць разам з Развагамі над першымі дзесяццю кнігамі Тыта Лівія, дзе Макіявелі прэзентуе сабе ў якасці прыхільніка абмежаванага ўрада, улады закону, пабронцам вольнасці.
Уладар Макіявелі аказаў моцны ўплыў на палітыку. Пад яго ўздзеяннем знаходзіліся многія мысляры і пісьменнікі, пачынаючы ад Леанарда да Вінчы і скончваючы сённяшнім днём. Ён быў забароненым у елізавецінскай Англіі, а кароль прускі Фрыдрых II Вялікі напісаў твор «Антымакіявелі».
Макіявелі ва Уладары выдвігае шэраг важных ідэй, якія аказалі вялізны ўплыў на палітыку. Сярод іх такія, як аддзяленне маральнасці ад палітычнага дзеяння, у выніку чаго сталі шырока вядомымі асобныя пункты макіявелізму — Machtpolitik (палітыка сілы). Такі макіявелізм стаў падзеяй скандальным, а тэрміны кшталту frodi onorevoli (годны, сапраўдны абман) ці scelleratezze gloriose (слаўнае шахрайства) набылі дурную славу[6].
У ідэі аб цыклічнасці, Макіявелі ўсталяваў новы, невядомы ні Антычнасці, ні Сярэднявеччу закон цыклу — змена формы дзяржавы адбываецца не па жаданню ці па фантазіі людзей, але пад уплывам жыццёвых абставін, пад «уздзеяннем рэчаіснага ходу рэчаў але не ўяўнага»[8].
Макіявелі раскрытыкаваў дзеянні Папаў і выдвінуў тэзу аб выкарыстанні рэлігіі ў свецкай палітыкі[9]. Гэтая акалічнасць выклікала шырокія адповяды з баку Каталіцкага Касцёла. За тое, Уладар быў унесены ў «Індэкс забароненых кніг» і карыстацца яго кнігай можна было толькі праз спецыяльны дазвол. У 1592 Антоніа Пасевіна напісаў супраць Макіявелі трактат[10].
Вельмі важнай думкай стаў заклік да аб'яднання Італіі. Такая ідэя ўжо існавала перад ім — яна ёсць у Дантэ, які выказваў яе «Боскай камедыі», пры жыцці Макіявелі прапаноўвалі канфедэрацыю Франчэска Гвічардзіні, Даната Джаноці і Паола Парута, і іншыя пісменнікі і мысляры. Гэтую ідэю імкнуўся ажыццявіць на практыцы Папа Аляксандр VІ Борджыа са сваім сынам Чэзарэ Борджыа. Свой заклік Макіявелі кінуў за тры стагоддзі перад аб'яднаннем краіны. Але яна не рэчаісная ў вельмі рэчаіснага Макіявелі, бо аб'яднанне краіны тады было мала верагодным. То была толькі мара і заклік[11]. Але то быў адзіны чын выратаваць Італію і пазбавіцца ад іншаземнага панавання, якое прыносіла пакуты і разбурэнні[12][13].