Уладзімір Адольфавіч Ільін | |
---|---|
руск.: Владимир Ильин | |
Дата нараджэння | 16 лістапада 1947 (76 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Бацька | Adolf Ilyin[d] |
Адукацыя | |
Прафесія | акцёр |
Прэміі | |
Узнагароды | |
IMDb | ID 0407959 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Уладзімір Адольфавіч Ільін (руск.: Влади́мир Адо́льфович Ильи́н; нар. 16 лістапада 1947, Свярдлоўск, РСФСР) — савецкі і расійскі акцёр тэатра і кіно; народны артыст Расійскай Федэрацыі (1999), лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Расійскай Федэрацыі (1999).
Нарадзіўся 16 лістапада 1947 года ў Свярдлоўску, у сям’і акцёра Адольфа Аляксеевіча Ільіна і ўрача-педыятра Зінаіды Барысаўны Ільіной. У 1969 годзе скончыў акцёрскі факультэт Свярдлоўскага тэатральнага вучылішча (курс Ф. Г. Грыгарана).
Працаваў у Маскоўскім тэатры «Скамарох» пад кіраўніцтвам Г. І. Юдзеніча, у Казанскім тэатры юнага гледача.
З 1974 па 1989 год працаваў у Маскоўскім акадэмічным тэатры імя Уладзіміра Маякоўскага пад кіраўніцтвам А. А. Ганчарова.
З 1989 года акцёр працуе па дамовах.