Уладзімір Самсонаў | |
Грамадзянства | Беларусь |
Месца пражывання | Гранада, Іспанія |
Месца нараджэння | Мінск, СССР |
Рост | 190 см |
Вага | 90 кг |
Рабочая рука | правая |
хватка | еўрапейская |
Трэнер | Аляксандр Пяткевіч |
Адзіночны разрад | |
Тытулаў ITTF | 27 |
Найвышэйшая пазіцыя | 1 |
Картка абнаўлялася апошні раз: 26-02-2009 |
Спартыўныя ўзнагароды | |||
---|---|---|---|
Настольны тэніс | |||
Чэмпіянаты свету | |||
Срэбра | Цяньцзінь 1995 | парны разрад | |
Срэбра | Манчэстэр 1997 | адзіночны разрад | |
Бронза | Эйндхавэн 1999 | парны разрад | |
Еўрапейскія гульні | |||
Срэбра | Баку 2015 | адзіночны разрад | |
Чэмпіянаты Еўропы | |||
Золата | Браціслава 1996 | мікст | |
Золата | Эйндхавен 1998 | адзіночны разрад | |
Золата | Эйндхавен 1998 | парны разрад | |
Золата | Курмаёр 2003 | адзіночны разрад | |
Золата | Курмаёр 2003 | каманда | |
Золата | Орхус 2005 | адзіночны разрад | |
Срэбра | Орхус 2005 | парны разрад | |
Срэбра | Бялград 2007 | адзіночны разрад | |
Срэбра | Санкт-Пецярбург 2008 | каманда | |
Срэбра | Санкт-Пецярбург 2008 | адзіночны разрад | |
Срэбра | Острава 2010 | каманда | |
Срэбра | Швехат 2013 | адзіночны разрад | |
Бронза | Бірмінгем 1994 | парны разрад | |
Бронза | Хернінг 2012 | парны разрад | |
Бронза | Швехат 2013 | каманда | |
Бронза | Екацярынбург 2015 | каманда | |
Дзяржаўныя ўзнагароды
|
Уладзімір Віктаравіч Самсонаў (нар. 17 красавіка 1976, Мінск) — беларускі гулец у настольны тэніс, заслужаны майстар спорту Рэспублікі Беларусь (1999).
Трохразовы пераможца Кубка свету (1999, 2001, 2009). 6-разовы чэмпіён Еўропы ў розных разрадах. 4-разовы пераможца «Еўра-Топ12» (1998, 1999, 2001, 2007). 9-разовы пераможца еўрапейскай Лігі чэмпіёнаў. Станавіўся першай ракеткай свету.
Удзельнік шасці Алімпіяд. У 2016 Уладзімір Самсонаў упершыню ў сваёй кар’еры выйшаў у паўфінал Алімпіяды.
У 2017 годзе беларус выйграў Адкрыты чэмпіянат Аўстраліі па настольным тэнісе. Гэтая перамога не толькі прынесла яму тытул чэмпіёна, але і дазволіла стаць уладальнікам унікальнага дасягнення — Уладзімір Самсонаў першы ў свеце гулец, які выйграваў турніры сусветнай серыі на ўсіх пяці кантынентах: у Афрыцы, Амерыцы, Азіі, Еўропе і Аўстраліі[1].
Для спартсмена Алімпіяда ў Токіа магла стаць сёмай у кар’еры, але траўма не дазволіла 45-гадоваму Уладзіміру Самсонаву выступіць. 7 ліпеня 2021 года ён абвясціў пра завяршэнне сваёй прафесійнай кар’еры[2].