Уладзімір Букоўскі | |
---|---|
руск.: Владимир Константинович Буковский руск.: Владимир Буковский | |
Імя пры нараджэнні | руск.: Владимир Константинович Буковский |
Род дзейнасці | пісьменнік, праваабаронца, палітык, дысідэнт, neurophysiologist |
Дата нараджэння | 30 снежня 1942[1][2] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 27 кастрычніка 2019[3][2] (76 гадоў) |
Месца смерці |
|
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Бацька | Konstantin Bukovsky[d] |
Альма-матар | |
Партыя |
|
Узнагароды і прэміі | |
Сайт | vladimirbukovsky.com (англ.) |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Уладзімір Канстанцінавіч Буко́ўскі (30 снежня 1942, Белябей, Башкірская АССР, СССР — 27 кастрычніка 2019, Кембрыдж, Вялікабрытанія) — савецкі і расійскі праваабаронца, пісьменнік, грамадскі дзеяч, нейрафізіёлаг. Адзін з заснавальнікаў дысідэнцкага руху ў СССР.
Нарадзіўся ў эвакуацыі ў горадзе Белябей (Башкірская АССР). Сын савецкага пісьменніка і журналіста Канстанціна Букоўскага; выхоўваўся маці. Вучыўся ў Маскве, куды сям’я вярнулася з эвакуацыі.
У агульнай складанасці ў турмах і на прымусовым лячэнні правёў 12 гадоў. У 1976 годзе савецкія ўлады абмянялі Букоўскага на лідара чылійскіх камуністаў Луіса Карвалана.
Жыў у Вялікабрытаніі. Адзін з арганізатараў арганізацыі «Інтэрнацыянал супраціўлення» (1983). У 2007 годзе вылучаўся кандыдатам у прэзідэнты Расіі на выбарах 2008 года, але яго кандыдатура не была зарэгістраваная ЦВК. У 2008 годзе прымаў удзел у арганізацыі Аб’яднанага дэмакратычнага руху «Салідарнасць», у 2009 годзе ўвайшоў у склад кіруючага органа руху — Бюро федэральнага палітсавета «Салідарнасці».
Памёр 27 кастрычніка 2019 года ў бальніцы Адэнбрукс у Кембрыджы (Вялікабрытанія) ад прыпынення сэрца.