Уладзімір Мікалаевіч Пяценка

Футбол
Уладзімір Пяценка
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Уладзімір Мікалаевіч Пяценка
Нарадзіўся 9 верасня 1974(1974-09-09)[1][2] (50 гадоў)
Грамадзянства  СССР
 Украіна
Рост 194 см
Пазіцыя абаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Украіна ЖФК Дынама (Кіеў)
Пасада галоўны трэнер
Клубная кар’ера[* 1]
1991 Саюз Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік Акіян (Керч) 12 (0)
1992 Украіна Вайковец (Керч) 15 (0)
1992—1995 Украіна Таўрыя (Сімферопаль) 55 (1)
1995—1997 Украіна Шахцёр (Данецк) 28 (1)
1996—1997   Украіна Шахцёр-2 (Данецк) 11 (0)
1998—1999 Украіна Металіст (Харкаў) 48 (1)
1998   Украіна Металіст-2 (Харкаў) 5 (0)
1999—2002 Украіна Металург (Данецк) 34 (2)
2001—2002   Украіна Металург-2 (Данецк) 18 (1)
2002   Украіна Ворскла (Палтава) 2 (0)
2003—2004 Расія СКА-Энергія (Хабараўск) 57 (4)
2005 Украіна Ніва (Вінніца) 12 (0)
Нацыянальная зборная[* 2]
1994—1995 Украіна Украіна (да 21) 8 (2)
Трэнерская кар’ера
2008—2010 Украіна Металург (Данецк) трэнер
2010 Украіна Металург (Данецк) в.а.
2011—2012 Украіна Металург (Данецк)
2013 Арменія Бананц (Ерэван)
2013 Украіна Металург (Данецк) в.а.
2014—2015 Украіна Металург (Данецк)
2017 Беларусь Крумкачы (Мінск)
2018 Украіна Абалонь-Бровар (Кіеў)
2018—2019 Украіна Чарнаморац (Адэса) трэнер
2021— Украіна ЖФК Дынама (Кіеў)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Уладзімір Мікалаевіч Пяценка (укр.: Володимир Миколайович Пятенко; нар. 9 верасня 1974, Пракоп’еўск, РСФСР, СССР) — украінскі футбаліст, абаронца, пасля завяршэння кар’еры — футбольны трэнер. У цяперашні час працуе галоўным трэнерам жаночага клуба «Дынама» з Кіева.

Клубная кар’ера

[правіць | правіць зыходнік]

Пачаў займацца футболам у Крыме, гуляў за мясцовыя каманды «Вайковец» і «Таўрыя». Пазней выступаў за «Шахцёр», «Металіст», «Металург», «Ворсклу». У 2003—2004 гадах выступаў у Расіі за «СКА-Энергія», пасля вярнуўся ва Украіну, дзе завяршыў кархеру ў складзе вінніцкай «Нівы».

Міжнародная кар’ера

[правіць | правіць зыходнік]

У 1994—1995 гадах гуляў за моладзевую зборную Украіны.

Трэнерская кар’ера

[правіць | правіць зыходнік]

З 2008 года (з перапынкамі) — трэнер «Металурга» з Данецка. 12 лістапада 2010 года стаў выканаўцам абавязкаў галоўнага трэнера данецкага «Металурга» пасля адстаўкі Мікалая Костава[3]. 3 мая 2011 года быў ізноў прызначаны выканаўцам абавязкаў галоўнага трэнера «Металурга» пасля адстаўкі Андрэя Гардзеева[4]. У сярэдзіне студзеня 2013 года ўзначаліў ерэванскі «Бананц», які пад кіраўнітцвам Пяценкі заняў апошняе месца ў чэмпіянаце Арменіі і вылецеў у другі дывізіён. У жніўні 2013 года вярнуўся ў «Металург», у чэрвені 2014 года чарговы раз стаў галоўным трэнерам клуба, заставаўся на гэтай пасадзе да лета 2015 года, калі «Металург» спыніў існаванне.

З лета 2015 года працаваў экспертам на ўкраінскім тэлебачанні. У студзені 2017 года прыняў прапанову ўзначаліць беларускі клуб «Крумкачы». Ужо ў маі таго ж года па сямейным абставінам пакінуў мінскую каманду[5].

У студзені 2018 года стаў новым галоўным трэнерам клуба ўкраінскай Першай лігі «Абалонь-Бровар»[6]. У сезоне 2018/19 працаваў у трэнерскім штабе адэскага «Чарнаморца».

У 2021 годзе ўзначаліў адроджанае жаночае кіеўскае «Дынама».

У якасці іграка

[правіць | правіць зыходнік]

У якасці трэнера

[правіць | правіць зыходнік]

Асабістае жыццё

[правіць | правіць зыходнік]

Жанаты, выхоўвае дачку[7].

  1. Volodymyr Pyatenko // FBref
  2. Vladimir Piatenko // Transfermarkt — 2000.
  3. Руководство донецкого «Металлурга» приняло отставку Костова (руск.). Архівавана з першакрыніцы 10 снежня 2012. Праверана 4 лютага 2017.
  4. Андрей Гордеев подал в отставку (руск.)(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 8 мая 2011. Праверана 4 лютага 2017.
  5. Владимир Пятенко покинул пост главного тренера "Крумкачей" (руск.). football.by.
  6. Экс-наставник "Крумкачей" возглавил клуб второго украинского дивизиона (руск.). football.by.
  7. Интервью Владимира Пятенко. Архівавана з першакрыніцы 10 снежня 2012. Праверана 4 лютага 2017.