![]() | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Агульная інфармацыя | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Поўнае імя | Уладзімір Міхайлавіч Карыцька | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Нарадзіўся |
6 ліпеня 1979[1][2][…] (45 гадоў) |
|||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Грамадзянства |
![]() |
|||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Рост | 180 см | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Вага | 75 кг | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Пазіцыя | паўабаронца | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Інфармацыя пра клуб | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Клуб |
![]() |
|||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Пасада | галоўны трэнер | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Нацыянальная зборная[* 2] | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Трэнерская кар’ера | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
![]() |
Уладзімір Карыцька (нар. 6 ліпеня 1979, Маладзечна) — беларускі футбаліст (паўабаронца) і трэнер. Ігрок нацыянальнай зборнай Беларусі (2002—2012). У цяперашні час працуе галоўным трэнерам расійскага клуба «Сатурн» з Раменскага.
Выхаванец маладзечанскага футбола, у 1999 годзе перайшоў у мінскае «Тарпеда», а пазней у «Славію», у якой стаў адным з найлепшых ігракоў беларускага чэмпіянату. Улетку 2001 года разам з Валерыем Стрыпейкісам перайшоў у славацкі «Ружамберак», а з 2002 года выступаў за розныя клубы расійскай Прэм’ер-лігі.
У 2007—2008 гадах паспяхова выступаў ва Украіне за адэскі «Чарнаморац». Пазней зноў вярнуўся ў Расію, з 2010 года выступаў у ФНЛ за яраслаўскі «Шыннік».
У кастрычніку 2014 года з-за канфлікту з трэнерскім штабам пакінуў стан «Шынніка», аднак кантракт з клубам працягваў дзейнічаць. У лістападзе быў арандаваны клубам Прэм’ер-лігі — тульскім «Арсеналам»[3]. 12 красавіка 2015 года забіў гол, які дапамог «Арсеналу» атрымаць перамогу над «Уфой» (1:0).
Па заканчэнні сезона 2014/15 стаў шукаць новы клуб. Некаторы час трэніраваўся разам з клубам беларускай Першай лігі «Іслач»[4]. Пазней апынуўся ў мінскім «Дынама», з якім 11 ліпеня 2015 года падпісаў кантракт[5]. У складзе дынамаўцаў замацаваўся ў аснове, дапамог клубу выйсці ў групавы этап Лігі Еўропы.
Першую палову сезона 2016 прапусціў з-за траўмы, але потым вярнуў месца ў аснове і стаў капітанам каманды. У снежні 2016 года падоўжыў кантракт з мінчанамі[6], аднак у лютым 2017 года пакінуў каманду ў якасці свабоднага агента[7]. Усяго за «Дынама» правёў 47 матчаў ва ўсіх турнірах (25 у чэмпіянаце Беларусі, 18 у Лізе Еўропы і 4 у Кубку Беларусі). У сакавіку 2017 года стала вядома, што Карыцька вырашыў завяршыць прафесійную кар’еру[8].
З 2002 па 2012 гады выступаў за нацыянальную зборную Беларусі, усяго правёў 40 матчаў і забіў 3 галы, у тым ліку пераможны гол у матчы супраць Нідэрландаў 21 лістапада 2007 года.
У чэрвені 2017 года далучыўся да трэнерскага штаба мінскага «Энергетыка-БДУ»[9], аднак на наступны сезон пакінуў сталічны клуб.
У жніўні 2018 узначаліў моладзевы склад маскоўскага «Дынама»[10]. Пакінуў пасаду ў маі 2019 года[11] і неўзабаве быў прызначаны галоўным трэнерам юніёрскай зборнай Беларусі U-19[12]. Заставаўся на пасадзе да кастрычніка, калі зборная ў кваліфікацыйным раўндзе чэмпіянату Еўропы заняла трэцяе месца, выбыла з далейшай барацьбы і спыніла існаванне. Пазней стаў галоўным трэнерам Акадэміі футбола АБФФ, у 2020 годзе таксама ўзначальваў малодшую моладзевую зборную (U-20), складзеную з ігракоў 1999 года нараджэння і маладзей.
У чэрвені 2023 года стаў старшым трэнерам раменскага «Сатурна»[13]. У снежні 2023 года дырэктар «Сатурна» Раман Шырокаў заявіў, што Карыцька стане новым галоўным трэнерам клуба[14].
Падпісаў адкрыты ліст спартыўных дзеячаў краіны, якія выступаюць за дзеючую ўладу Беларусі пасля жорсткіх падаўленняў народных пратэстаў у 2020 годзе[15][16].