Уладзімір Пятровіч Алейнік | |
---|---|
Пол | мужчынскі пол |
Спецыялізацыя | скачкі ў ваду |
Клуб | Дынама Мінск |
Нарадзіўся |
12 верасня 1959 (65 гадоў) ці 12 верасня 1952 (72 гады) Смалявічы, БССР |
Грамадзянства | |
Гады кар’еры | 1976—1986 |
Рост | 184 см |
Уладзімір Пятровіч Алейнік (12 верасня 1959[1], Смалявічы) — беларускі савецкі скакун у ваду з 10-мятровага трампліну[1]. Заслужаны майстар спорту СССР (1978). З 1974 інструктар Спартыўнага камітэта БССР. У 1976 годзе паступіў у Беларускі інстытут фізічнай культуры. Срэбны і бронзавы прызёр Алімпійскіх гульняў, двойчы чэмпіён Еўропы і двойчы чэмпіён СССР (1976, 1980). Пераможца і прызёр міжнародных і ўсесаюзных спаборніцтваў[1].
Першы медаль (бронзу) атрымаў у 16-гадовым узросце на Летніх Алімпійскіх гульнях у Манрэалі, у наступным годзе атрымаў сваё адзінае золата на міжнародных спаборніцтвах — стаў чэмпіёнам Еўропы ў Ёнчэпінгу. Далейшыя выступы таксама былі даволі ўдалыя, хоць і не прыносілі больш першых месцаў[2].
У 1986 скончыў выступы з скачкамі ў ваду і заняўся лыжнай акрабатыкай. У 1987-м выйграў першы чэмпіянат і Кубак СССР па гэтаму віду. Выступаў на этапах Кубка свету ў Лэйк-Плэсідзе і Монт-Габрыэле, але з-за траўмы скончыў актыўную спартыўную кар'еру. У 89-м годзе Алейніка запрасілі трэнерам аўстрыйскай нацыянальнай каманды па фрыстайле. На гэтай пасадзе ён працаваў да 2002 года. Пасля стаў спартыўным чыноўнікам[2].