Уладзімір Гардзін | |
---|---|
![]() | |
Дата нараджэння | 6 (18) студзеня 1877[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 29 мая 1965[2] (88 гадоў) ці 28 мая 1965[3] (88 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Жонка | Таццяна Дзмітрыеўна Булах-Гардзіна[d] |
Адукацыя | |
Месца працы | |
Прафесія | кінарэжысёр, сцэнарыст, ваенны, тэатральны акцёр, кінаакцёр, тэатральны рэжысёр, акцёр, педагог, настаўнік |
Узнагароды | |
IMDb | ID 0306723 |
![]() |
Уладзімір Расціслававіч Гардзін (18 студзеня 1877, Цвер — 28 мая 1965, Ленінград, РСФСР, СССР) — савецкі і расійскі кінарэжысёр, акцёр, сцэнарыст. Народны артыст СССР (1947).
Творчую дзейнасць пачаў у 1898 годзе ў правінцыяльных тэатрах, у 1904—1905 гадах акцёр Тэатра В.Камісаржэўскай (Пецярбург), потым Маскоўскага тэатра Корша. Сярод роляў: Фёдар Карамазаў («Браты Карамазавы» паводле Фёдара Дастаеўскага), Федзя Пратасаў («Жывы труп» Льва Талстога). З 1913 года працаваў у кіно. Атрымаў вядомасць як рэжысёр і сцэнарыст фільмаў-экранізацый «Ганна Карэніна» і «Крэйцарава саната» (абодва 1914 года), «Вайна і мір» (1915, разам з Я.Пратазанавым; усе паводле Льва Талстога), «Дваранскае гняздо» і «Напярэдадні» паводле Івана Тургенева (абодва 1915). У 1919 годзе аснаваў і быў кіраўніком 1-й Дзяржкінашколы (цяпер Усерасійскі дзяржаўны інстытут кінематаграфіі). Паставіў фільмы: «Дзевяноста шэсць» (1919), «Паэт і цар» (1927), «Кастусь Каліноўскі», «Чатырыста мільёнаў» і «Песня вясны» (усе 1928). Зняўся ў фільмах «Сустрэчны» (1932), «Іудушка Галаўлёў» (1934), «Канцэрт Бетховена» (1936).