Уладзімір Фаміч Бушма

Футбол
Уладзімір Бушма
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Уладзімір Фаміч Бушма
Нарадзіўся 24 лістапада 1983(1983-11-24)[1] (40 гадоў)
Грамадзянства  Беларусь
Рост 190 см[3]
Вага 80 кг[3]
Пазіцыя брамнік
Інфармацыя пра клуб
Клуб Беларусь Крумкачы
Нумар 1
Пасада трэнер
Клубная кар’ера[* 1]
2001 Беларусь СКАФ (Мінск) 23 (-30)
2002—2010 Беларусь Тарпеда (Жодзіна) 88 (-89)
2011—2012 Беларусь Гомель 53 (-35)
2013—2014 Беларусь Мінск 52 (-60)
2015—2017 Беларусь Шахцёр (Салігорск) 62 (-44)
2018—2022 Беларусь Тарпеда-БелАЗ (Жодзіна) 89 (-104)
2022 Беларусь Макслайн (Рагачоў) 0 (0)
2023 Беларусь Крумкачы (Мінск) 24 (-32)
Трэнерская кар’ера
2024— Беларусь Крумкачы (Мінск) трэнер
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 8 лютага 2024.

Уладзімір Бушма (нар. 24 лістапада 1983, Мінск) — беларускі футбаліст, брамнік. У цяперашні час працуе трэнерам у клубе «Крумкачы».

Клубная кар’ера

[правіць | правіць зыходнік]

Пачаў кар’еру ў мінскім аматарскім клубе СКАФ, з 2002 года ў складзе жодзінскага «Тарпеда». Пачынаючы з 2004 года гуляў за асноўную каманду, хутка стаў асноўным брамнікам «Тарпеда». Сезон 2008 прапусціў з-за траўмы.

У пачатку 2011 года перайшоў у «Гомель», дзе таксама быў асноўным брамнікам.

У снежні 2012 года падпісаў кантракт з «Мінскам». Быў першым брамнікам мінскага клуба, выдатнай гульнёй у серыі пенальці дапамог клубу выйграць Кубак Беларусі 2013, а пазней прайсці ў раўнд плэй-оф Лігі Еўропы. У верасні 2013 года атрымаў траўму, з-за якой выбыў да канца сезона.

У студзені 2014 года падоўжыў кантракт з «Мінскам» на год. Аднавіўшыся ад траўмы, зноў стаў асноўным брамнікам «Мінска» і заставаўся ім увесь сезон 2014. У студзені 2015 года па заканчэнні кантракта пакінуў сталічны клуб[4].

Пасля расставання з «Мінскам» накіраваўся на прагляд у малдаўскую «Дачыю», якую незадоўга да таго ўзначаліў беларускі спецыяліст Алег Кубараў, з якім Бушма працаваў у «Тарпеда» і «Гомелі», але кантракт так і не быў заключаны[5]. У выніку ў лютым 2015 года стаў іграком салігорскага «Шахцёра»[6]. У складзе гарнякоў стаў змагацца за месца ў аснове з найлепшым брамнікам чэмпіянату Беларусі Артурам Каценкам, у выніку здолеў забяспечыць сабе месца ў старце. У лістападзе 2015 года падоўжыў кантракт з «Шахцёрам»[7]. 29 красавіка 2016 года, захаваўшы браму ў недатыкальнасці ў матчы супраць «Нафтана» (2:0), уступіў у беларускі Клуб «сухіх» брамнікаў[8]. У сезоне 2016 канчаткова замацаваўся ў якасці асноўнага брамніка салігорцаў, дапамог камандзе выйграць срэбраныя медалі. У снежні 2016 года яшчэ на адзін сезон падоўжыў пагадненне з «Шахцёрам»[9]. У першай палове сезона 2017 быў асноўным брамнікам, а ў ліпені атрымаў траўму. Аднавіўся ад траўмы ў кастрычніку таго ж года, але на полі перастаў з’яўляцца.

У лістападзе 2017 года была дасягнута дамоўленасць аб пераходзе Бушмы ў жодзінскае «Тарпеда-БелАЗ»[10]. У першай палове сезона 2018 чаргаваўся ў браме з Іванам Канавалавым, пазней замацаваўся ў якасці асноўнага брамніка. У сезоне 2022 стаў саступаць месца на полі Дзмітрыю Дудару. У жніўні 2022 года па пагадненні бакоў пакінуў жодзінскі клуб[11].

У лістападзе 2022 года далучыўся да рагачоўскага «Макслайна» напярэдадні стыкавых матчаў за месца ў Вышэйшай лізе супраць дзяржынскага «Арсенала»[12]. У сакавіку 2023 года стала вядома, што Бушма застанецца ў «Макслайне» на сезон 2023[13], аднак у выніку не быў зарэгістраваны і неўзабаве перабраўся ў «Крумкачы»[14][15].

У снежні 2023 года атрымаў трэнерскую ліцэнзію катэгорыі B[16]. У сакавіку 2024 года ўвайшоў у трэнерскі штаб «Крумкачоў»[17].

Статыстыка выступленняў

[правіць | правіць зыходнік]
Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2001 Д3 СКАФ Беларусь 23 −30
2002 дубль Тарпеда Беларусь 16 −16
2003 дубль Тарпеда Беларусь 24 −6
2004 Д1 Тарпеда Беларусь 1 −0
2005 Д1 Тарпеда Беларусь 3 −4
2006 Д1 Тарпеда Беларусь 11 −15
2007 Д1 Тарпеда Беларусь 24 −16
2008 Д1 Тарпеда Беларусь 3 −1
2009 Д1 Тарпеда Беларусь 24 −18
2010 Д1 Тарпеда Беларусь 22 −35
2011 Д1 Гомель Беларусь 29 −18
2012 Д1 Гомель Беларусь 24 −17
2013 Д1 Мінск Беларусь 21 −26
2014 Д1 Мінск Беларусь 31 −34
2015 Д1 Шахцёр Беларусь 18 −18
2016 Д1 Шахцёр Беларусь 29 −19
2017 Д1 Шахцёр Беларусь 15 −17
2018 Д1 Тарпеда-БелАЗ Беларусь 19 −13
2019 Д1 Тарпеда-БелАЗ Беларусь 23 −29
2020 Д1 Тарпеда-БелАЗ Беларусь 16 −14
2021 Д1 Тарпеда-БелАЗ Беларусь 27 −39
2022 (1) Д1 Тарпеда-БелАЗ Беларусь 4 −9
2023 Д3 Крумкачы Беларусь 24 −32

Грамадзянская пазіцыя

[правіць | правіць зыходнік]

Пасля жорсткага разгону акцый пратэстаў, выкліканых масавымі фальсіфікацыямі на прэзідэнцкіх выбарах 2020 года, збіцця і катаванняў затрыманых пратэстоўцаў, разам з 92 іншымі беларускімі футбалістамі выступіў з асуджэннем гвалту ў Беларусі[18].

  1. Vladimir Bushma // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. http://krumkachy.by/player/бушма-уладзімір/
  3. а б https://footballfacts.ru/person/218332
  4. Владимир Бушма покинул "Минск" (руск.). football.by (12 студзеня 2015). Праверана 8 лютага 2024.
  5. Наша "Дачия". Сломанные носы (руск.)(недаступная спасылка). pressball.by (3 лютага 2015). Архівавана з першакрыніцы 24 сакавіка 2015.
  6. Владимир Бушма подписал контракт с "Шахтером" (руск.). football.by (4 лютага 2015). Праверана 8 лютага 2024.
  7. Бушма и Матвейчик продлили контракты с "Шахтером" (руск.). football.by (17 лістапада 2015). Праверана 8 лютага 2024.
  8. Сухо стой. Бушмы куш (руск.)(недаступная спасылка). pressball.by (2 мая 2016). Архівавана з першакрыніцы 7 ліпеня 2022.
  9. Бушма и Рыбак продлили соглашения с "Шахтером", Игнятиевич и Котенко покинули клуб (руск.). football.by (2 снежня 2016). Праверана 8 лютага 2024.
  10. Владимир Бушма возвращается в "Торпедо-БелАЗ" (руск.). football.by (27 лістапада 2017). Праверана 8 лютага 2024.
  11. Владимир Бушма покинул "Торпедо-БелАЗ" (руск.). football.by (2 жніўня 2022). Праверана 8 лютага 2024.
  12. Владимир Бушма стал игроком "Макслайна" (руск.). football.by (16 лістапада 2022). Праверана 8 лютага 2024.
  13. Бушма продолжит выступать за "Макслайн" (руск.). football.by (7 сакавіка 2023). Праверана 8 лютага 2024.
  14. Бушма не с "Макслайном", а с "Крумкачамi". Трио "воронов" для "Жодино-Южного". И любопытные легионеры "Арсенала" (руск.). football.by (27 сакавіка 2023). Праверана 8 лютага 2024.
  15. Владимир Бушма официально стал игроком "Крумкачоў" (руск.). football.by (13 красавіка 2023). Праверана 8 лютага 2024.
  16. Александр Глеб, Владимир Бушма, Павел Рыбак и другие получили тренерскую лицензию "В" (руск.). football.by (14 снежня 2023). Праверана 8 лютага 2024.
  17. Владимир Бушма вошел в тренерский штаб "Крумкачоў" (руск.). football.by (18 сакавіка 2024). Праверана 22 сакавіка 2024.
  18. 93 беларускія футбалісты выступілі з асуджэннем гвалту ВІДЭА . Наша Ніва (12 верасня 2020). Праверана 8 лютага 2024.