Поўнае імя | Уладзіслаў Ігаравіч Васілючак | |||||||||||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Нарадзіўся |
28 сакавіка 1994[1] (30 гадоў) |
|||||||||||||||||||||||||||||||||
Грамадзянства | Беларусь | |||||||||||||||||||||||||||||||||
Рост | 190 см | |||||||||||||||||||||||||||||||||
Вага | 80 кг[2] | |||||||||||||||||||||||||||||||||
Пазіцыя | брамнік | |||||||||||||||||||||||||||||||||
Інфармацыя пра клуб | ||||||||||||||||||||||||||||||||||
Клуб | Туран | |||||||||||||||||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | ||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||||||||||||||
Нацыянальная зборная[* 2] | ||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||||||||||||||
Уладзіслаў Васілючак (нар. 28 сакавіка 1994, Ліда) — беларускі футбаліст, брамнік казахстанскага клуба «Туран» з Туркестана.
Выхаванец лідскай ДЮСШ, з 2011 года стаў выступаць за дубль гродзенскага «Нёмана». З сезона 2013 канчаткова замацаваўся ў якасці трэцяга брамніка, гуляў за дубль, аднак доўгі час не атрымоўваў магчымасці дэбютаваць у асноўнай камандзе.
Па заканчэнні сезона 2014 «Нёман» пакінулі асноўныя брамнікі — Аляксандр Суліма і Марус Рапаліс. У выніку, сезон 2015 Васілючак распачаў ужо ў якасці асноўнага брамніка гродзенцаў. 21 сакавіка 2015 года дэбютаваў у асноўным складзе «Нёмана» ў чвэрцьфінальным матчы Кубка Беларусі супраць БАТЭ (0:1). Пазней, аднак, стаў саступаць месца ў аснове Сяргею Курганскаму. 22 жніўня 2015 года Васілючак прапусціў 7 мячоў у матчы супраць БАТЭ (выніковы лік 1:7), пасля чаго больш не з’яўляўся на полі ў чэмпіянаце 2015.
У пачатку 2016 года праходзіў прагляд у самарскіх «Крылах Саветаў», які, аднак, не завяршыўся падпісаннем кантракта[3]. У выніку Уладзіслаў вярнуўся ў Гродна, але новы кантракт не падпісваў, бо жадаў мець рэгулярную ігравую практыку, якую трэнерскі штаб клуба не мог гарантаваць. Кіраўніцтва «Нёмана» планавала аддаць Уладзіслава ў арэнду ў «Ліду»[4], аднак у лідскім клубе ўжо зрабілі стаўку на іншых выканаўцаў. 7 красавіка 2016 года нарэшце падпісаў новы кантракт з «Нёманам» да канца 2018 года[5], а 15 красавіка быў аддадзены ў арэнду «Смаргоні» да канца сезона 2016[6]. У ліпені 2016 года перабраўся ў мікашэвіцкі «Граніт»[7], дзе стаў асноўным брамнікам, але не здолеў выратаваць клуб ад вылету ў Першую лігу. Па заканчэнні сезона 2016 вярнуўся ў Гродна[8].
У снежні 2016 года зноў быў аддадзены ў арэнду, на гэты раз у «Гарадзею»[9]. Пачынаў сезон 2017 другім брамнікам, пазней стаў чаргавацца на полі з Мікалаем Раманюком. Па заканчэнні сезона ў лістападзе 2017 года вярнуўся ў «Нёман»[10]. У снежні 2017 года падоўжыў кантракт з «Нёманам» на два гады і зноў быў аддадзены ў арэнду ў «Гарадзею»[11]. У першай палове 2018 года згуляў за «Гарадзею» ў двух матчах, і ў жніўні 2018 года па пагадненні бакоў пакінуў каманду[12]. У другой палове сезона 2018 заставаўся ў гродзенскім клубе, быў другім брамнікам, гуляў таксама за дубль.
У сакавіку 2019 года на правах арэнды далучыўся да «Ліды»[13], дзе стаў асноўным брамнікам. У ліпені 2019 года перабраўся ў «Іслач»[14]. У «Іслачы» быў другім брамнікам, прыцягваўся да дубля. У снежні 2019 года вярнуўся ў «Нёман»[15], аднак у студзені 2020 года, пакінуўшы гродзенскі клуб па заканчэнні кантракта, стаў брамнікам «Іслачы» на рэгулярнай аснове[16]. У сезоне 2020 быў другім брамнікам пасля Ягора Хаткевіча, а ў 2021 годзе нарэшце замацаваўся ў стартавым складзе каманды.
У студзені 2022 года па заканчэнні кантракта пакінуў «Іслач»[17]. Неўзабаве адправіўся на прагляд у гродзенскі «Нёман» і ў хуткім часе падпісаў кантракт з клубам[18]. Пачынаў сезон 2022 на лаўцы запасных, а з лета замацаваўся ў стартавым складзе каманды.
У пачатку 2023 года праходзіў прагляд у казахстанскім «Кызыл-Жары» і расійскім «Дынама» з Махачкалы, але не падышоў. У выніку ў сакавіку 2023 года папоўніў склад «Слуцка»[19], дзе стаў асноўным брамнікам. У ліпені 2023 года па пагадненні бакоў пакінуў слуцкі клуб[20] і неўзабаве стаў іграком азербайджанскага «Кяпаза»[21]. Пакінуў «Кяпаз» у лютым 2024 года[22].
У красавіку 2024 года падпісаў кантракт з казахстанскім «Туранам»[23].
Улетку 2013 года выступаў за малодшую моладзевую зборную Беларусі (да 20 гадоў) на міжнародным турніры ў Іспаніі.
9 верасня 2013 года дэбютаваў у моладзевай зборнай Беларусі ў адборачным матчы чэмпіянату Еўропы супраць Францыі. З таго часу стаў асноўным брамнікам моладзевай зборнай.
У ліпені 2017 года выступаў за другую зборную Беларусі на Кубку Караля ў Тайландзе, правёў на турніры поўны матч супраць Буркіна-Фасо (0:0).
Сезон | Дывізіён | Клуб | Краіна | Матчы | Галы |
---|---|---|---|---|---|
2011 | дубль | Нёман | 5 | −8 | |
2012 | дубль | Нёман | 17 | −21 | |
2013 | дубль | Нёман | 10 | −11 | |
2014 | дубль | Нёман | 16 | −15 | |
2015 | Д1 | Нёман | 10 | −20 | |
2016 (1) | Д2 | Смаргонь | 5 | −4 | |
2016 (2) | Д1 | Граніт | 9 | −20 | |
2017 | Д1 | Гарадзея | 13 | −18 | |
2018 (1) | Д1 | Гарадзея | 2 | −3 | |
2018 (2) | Д1 | Нёман | 1 | −3 | |
2019 (1) | Д2 | Ліда | 13 | −11 | |
2019 (2) | дубль | Іслач | 3 | −3 | |
2020 | Д1 | Іслач | 1 | −2 | |
2021 | Д1 | Іслач | 17 | −6 | |
2022 | Д1 | Нёман | 15 | −15 | |
2023 (1) | Д1 | Слуцк | 13 | −16 | |
2023/24 (1) | Д1 | Кяпаз | 6 | −9 |