Уладзіслаў Алегавіч Ганчароў

Уладзіслаў Ганчароў
Агульная інфармацыя
Пол мужчынскі
Поўнае імя Уладзіслаў Алегавіч Ганчароў
Спецыялізацыя скачкі на батуце
Нарадзіўся 2 снежня 1995(1995-12-02) (28 гадоў)
Грамадзянства Сцяг Беларусі Беларусь
Альма-матар
Гады кар’еры з 2002
Трэнеры Вольга Анатольеўна Уласава
Рост 172 см
Вага 66 кг
Спартыўнае званне
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Уладзісла́ў Але́гавіч Ганчаро́ў (нар. 2 снежня 1995, Віцебск, Віцебская вобласць, Беларусь) — беларускі скакун на батуце. Заслужаны майстар спорту Рэспублікі Беларусь (2022)[1]. Алімпійскі чэмпіён 2016 года, сярэбраны і бронзавы прызёр чэмпіянатаў свету 2014 і 2015 гадоў, чэмпіён Еўропы 2014 года, сярэбраны прызёр Еўрапейскіх гульняў 2015 года.

Скончыў гімназію № 1 г. Віцебска. На Чэмпіянаце свету 2013 года ў індывідуальных спаборніцтвах заняў 8-е месца, у сінхронных скачках — 6-е месца[2].

Сярэбраны прызёр Еўрапейскіх гульняў 2015 года ў Баку ў індывідуальных і сінхронных скачках. У тым жа годзе на Чэмпіянаце свету ў Одэнсэ стаў срэбраным прызёрам у індывідуальных і сінхронных скачках і бронзавым у камандных спаборніцтвах[2].

На Чэмпіянаце Еўропы 2014 года ў Гімарайншы заваяваў золата ў індывідуальных спаборніцтвах і бронзу ў камандных спаборніцтвах, у сінхронных скачках заняў пятае месца. У тым жа годзе на Чэмпіянаце свету ў Дэйтона-Біч стаў срэбраным прызёрам у сінхронных скачках і бронзавым у індывідуальных спаборніцтвах[2].

На Чэмпіянаце Еўропы 2016 года ў Вальядалідзе заваяваў золата ў індывідуальных і сінхронных скачках і срэбра ў камандных спаборніцтвах[2]. У тым жа годзе дэбютаваў на летніх Алімпійскіх гульнях у Рыа-дэ-Жанэйра, дзе ў індывідуальных скачах з адзнакай 61,745 бала заваяваў адзіны залаты медаль Беларусі на гэтых Гульнях.

З’яўляецца студэнтам кафедры гімнастыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта фізічнай культуры.

Палітычныя погляды

[правіць | правіць зыходнік]

Падпісаў адкрыты ліст спартыўных дзеячаў краіны, якія выступаюць за дзеючую ўладу Беларусі пасля жорсткіх падаўленняў народных пратэстаў у 2020 годзе[3][4].

Зноскі

  1. Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 25 лютага 2022 г. № 71 «Аб узнагароджанні»(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 2 сакавіка 2022. Праверана 25 лютага 2022.
  2. а б в г Владислав Гончаров (прыжки на батуте)
  3. Стало известно, кто подписал открытое письмо спортсменов, выступающих за власть (руск.)(недаступная спасылка) (24 лістапада 2020). Архівавана з першакрыніцы 24 лістапада 2020. Праверана 24 лістапада 2020.
  4. Подписи. Праверана 8 снежня 2020.
  5. Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 25 лютага 2022 г. № 71 «Аб узнагароджанні»(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 2 сакавіка 2022. Праверана 25 лютага 2022.
  6. Падпісаны Указ аб прысуджэнні прэміі «Беларускі спартыўны Алімп» 2017 года