Уладзіслаў Бэлза | |
---|---|
![]() | |
Асабістыя звесткі | |
Псеўданімы | Władysław Piast, Władysław Ostrowski, Nie Wiem Kto |
Дата нараджэння | 17 кастрычніка 1847[1][2] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 29 студзеня 1913[1][2] (65 гадоў) |
Месца смерці | |
Пахаванне | |
Грамадзянства | |
Бацька | Юзаф Бэлза[d] |
Альма-матар | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | паэт, дзіцячы пісьменнік, публіцыст, літаратар |
Мова твораў | польская |
Подпіс |
![]() |
![]() |
Уладзісла́ў Бэ́лза (польск.: Władysław Bełza; 17 кастрычніка 1847, Варшава — 29 студзеня 1913, Львоў; псеўданімы: Уладзіслаў Пяст, Уладзіслаў Астроўскі) — польскі культурна-адукацыйны дзеяч, паэт-неарамантык, публіцыст, літаратуразнавец[4]. Аўтар драматычных твораў, літаратуразнаўчых прац, прысвечаных творчасці Адама Міцкевіча, укладальнік некалькіх анталогій паэзіі і шэрагу папулярных патрыятычных вершаў. Член Літаратурнага таварыства імя Адама Міцкевіча ў Львове[5]. Сакратар Нацыянальнай бібліятэкі імя Асалінскіх. Найбольш вядомы як аўтар г.зв. «Катэхізіса польскага дзіцяці».
Нарадзіўся ў сям’і Юзафа Бэлзы — хіміка, піянера цукровай прамысловасці ў Польшчы, і Аўгусты Багумілы Феафілы Астроўскай. Скончыў Варшаўскую дзяржаўную гімназію ў 1865 годзе. Паступіў у Казанскі кадэцкі корпус, але пакінуў яго і перавёўся ў Варшаўскую галоўную школу, у якой вучыўся з 1866 па 1868 год.
У 1868 годзе Уладзіслаў Бэлза выехаў за мяжу ў Аўстра-Венгрыю ў Львоў. Падарожнічаў па Італіі, Швейцарыі і Францыі, дзе зблізіўся з паэтам Юзафам Залескім і па яго парадзе пасяліўся ў Познані. Уладзіслаў Бэлза стаў адным з арганізатараў выданняў «Прамень, часопіс для дзяцей» (польск.: Promyk. Tygodnik dla Dzieci) і «Уважлівым дзецям таварыш» (польск.: Towarzysz pilnych Dzieci), ініцыятарам стварэння польскага тэатра ў Познані. Прымаў актыўны ўдзел у процідзеянні германізацыі польскага насельніцтва ў Сілезіі і Вялікапольскім рэгіёне, таму ў 1871 годзе нямецкі ўрад абвясціў Бэлзу персонай нон грата і забараніў яму знаходжанне ў межах Прусіі. Бэлза быў вымушаны пераехаць у Прагу, адкуль у лютым 1872 года пераехаў у Львоў.
У Львове Уладзіслаў Бэлза супрацоўнічаў з выданнямі «Dziennik Polski» і «Gazetа Narodowа». Уладзіслаў Бэлза слухаў лекцыі Антонія Малецкага і Рамана Пілата ва Універсітэце Яна Казіміра. Бэлза быў ініцыятарам стварэння ў 1880 годзе ў Львове «Літаратурна-мастацкага гуртка» (польск.: Koło Literacko-Artystyczne).
З 1882 года працаваў у Нацыянальнай бібліятэцы імя Асалінскіх, спачатку як загадчык чытальні для моладзі, а з 1891 і да сваёй смерці — сакратаром-адміністратарам Інстытута. Таксама ён узначальваў выдавецтва пры гэтай установе, у якім друкаваліся польскія кнігі і школьныя падручнікі.
Уладзіслаў Бэлза быў адным з заснавальнікаў «Літаратурнага таварыства імя Адама Міцкевіча» (польск.: Towarzystwo Literackie im. Mickiewicza) у 1886 годзе і адным з ініцыятараў устаноўкі помніка Адаму Міцкевічу ў Львове[6].
21 студзеня 1876 года Бэлза адкрыў выдавецка-гандлёвы цэнтр «Кнігарня Уладзіслава Бэлзы», які знаходзіўся ў гасцініцы «Жорж»[7]. Кнігарня прафінансавала ў 1876—1878 гадах 26 выданняў. У 1878 годзе «Кнігарня Уладзіслава Бэлзы» спыніла існаванне[8].
У 1883 годзе Уладзіслаў Бэлза разам з Юзафам Ігнацыям Крашэўскім і Антоніем Малецкім заснаваў выдавецтва «Маці Польшча» (польск.: Macierz Polska)[9], якое да пачатку Першай сусветнай вайны выпусціла кнігі агульным накладам больш за 1 500 000 асобнікаў, у тым ліку 180 000 асобнікаў адной паэмы Адама Міцкевіча «Пан Тадэвуш». Выдавецтва спецыялізавалася на выданні танных польскіх кніг.
Апошнія гады жыцця Уладзіслаў Бэлза жыў недалёка ад Асалінеума, у доме на вул. Харуншчына ніжэй (сучасная вул. Дудаева, 16)[10], дзе і памёр 29 студзеня 1913 года. Пахаваны на Лычакаўскіх могілках ў Львове[11].
Яшчэ падчас вучобы Уладзіслаў Бэлза пісаў артыкулы для варшаўскіх часопісаў «Сябар дзяцей» і «Штотыднёвы агляд грамадскага жыцця, літаратуры і мастацтва». Як паэт дэбютаваў у 1863 годзе з вершам «Вясновы дожджык», які быў апублікаваны ў часопісе «Сябар дзяцей».
Свой першы зборнік вершаў «Падарунак для выхаваных дзяцей» (польск.: «Podarek dla grzecznych dzieci») Уладзіслаў Бэлза апублікаваў у 1867 годзе. У 1869 годзе выйшла яго другая дзіцячая кніга «Азбука ў вершах для польскіх дзяцей» (польск.: «Abecadlnik w wierszykach dla polskich dzieci»).
У 1900 годзе Уладзіслаў Бэлза напісаў у Львове патрыятычны верш «Катэхізіс польскага дзіцяці», з прысвячэннем свайму пяцігадоваму хросніку Людвіку Вольскаму, сыну вядомай паэтэсы Марылі Вольскай і яе мужа, Вацлава Вольскага[12], які пазней стаў сімвалам польскага патрыятызму. У часы Першай Польскай Рэспублікі «Катэхізіс польскага дзіцяці» быў абавязковым для вывучэння ў польскіх школах. На сённяшні дзень «Катэхізіс …» на памяць ведаюць мільёны палякаў.
Польская мова | Польская кірыліца | Беларускі пераклад |
— Kto ty jesteś? |
— Кто ты естэсь? |
— Хто ты ёсць? |