Уладзіслаў Дыбоўскі | |
---|---|
![]() | |
Дата нараджэння | 18 красавіка 1838 |
Месца нараджэння |
|
Дата смерці | 27 ліпеня 1910 (72 гады) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Бацька | Ян Дыбоўскі[d] |
Род дзейнасці | заолаг, батанік, палеантолаг, мінералог, фалькларыст, біёлаг |
Навуковая сфера | біялогія[1], заалогія[1] і палеанталогія[1] |
Месца працы | |
Альма-матар |
|
![]() |
Уладзіслаў Іванавіч Дыбоўскі (18 красавіка 1838, маёнтак Адамарын, Вілейскі павет, цяпер Валожынскі раён — 27 ліпеня 1910) — расійскі, беларускі і польскі заолаг, батанік, палеантолаг, мінералог і фалькларыст. Доктар мінералагічных навук (1878). Брат Бенедыкта Дыбоўскага.
З сярэднезаможнага шляхецкага роду Дыбоўскіх Менскага павету былога Вялікага Княства Літоўскга. Нарадзіўся ў былым маёнтку Адамарын Вілейскага павета Мінскай губерні.
Скончыў у 1862 годзе Дэрпцкі ўніверсітэт. За ўдзел у паўстанні 1863—1864 гадоў прыгавораны да зняволення. 3 1871 года працаваў у Дэрпцкім універсітэце. У 1878 годзе пераехаў на Навагрудчыну. Даследаваў выкапнёвыя рэшткі Усходняй Прыбалтыкі, Сібіры, флору і фаўну Навагрудскага павета і іншых частак Расійскай імперыі.
Збіраў беларускі фальклор. У штогодніку «Zbiór Wiadomości do Antropologii Krajowej» («Зборнік паведамленняў па айчыннай антрапалогіі») апублікаваў «Беларускія прыказкі з Навагрудскага павета» (т. 5, 1881, 768 тэкстаў)[2], «Беларускія загадкі з Мінскай губерні» (т. 10, 1886, 112 тэкстаў)[3].
Памёр 27 ліпеня 1910 года. Пахаваны ў Войнаве (былы фальварак на тэрыторыі сучаснага Навагрудскага раёна).