Уладзіслаў Маркавіч Ілліч-Світыч | |
---|---|
Дата нараджэння | 12 верасня 1934[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 22 жніўня 1966[1] (31 год) |
Месца смерці | |
Месца пахавання |
|
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | мовазнавец |
Навуковая сфера | мовазнаўства |
Месца працы | |
Навуковая ступень | кандыдат філалагічных навук |
Альма-матар | |
Навуковы кіраўнік | Samuil Bernstein[d] |
Вядомыя вучні | Vitaly Shevoroshkin[d] |
Уладзіслаў Маркавіч Ілліч-Світыч (12 верасня 1934, Кіеў — 22 жніўня 1966, с. Абразцова, Маскоўская вобласць) — савецкі мовазнавец-кампаратывіст.
Супрацоўнік Інстытута славяназнаўства АН СССР. Вучань С. Б. Бернштэйна. Працы ў галіне этымалогіі, параўнальнай акцэнталогіі і фанетыкі славянскіх, балтыйскіх і іншых моў. Абгрунтаваў настратычную тэорыю роднасці індаеўрапейскіх, алтайскіх, семіта-хаміцкіх (афразійскіх), паўночнакаўказскіх, уральскіх і алтайскіх моў, стварыў параўнальную фанетыку і параўнальны слоўнік агульных каранёў. Аўтар фундаментальнай працы «Імянная акцэнтуацыя ў балтыйскім і славянскім», этымалагічныя і параўнальна-фанетычныя даследаванні па славянскіх, балтыйскіх мовах, па індаеўрапеістыцы.
Загінуў у аўтамабільнай катастрофе. Не скончыў галоўную працу свайго жыцця — «Спроба параўнання настратычных моў».