Уладзіслаў Шафер

Уладзіслаў Шафер
польск.: Władysław Szafer
Дата нараджэння 23 ліпеня 1886(1886-07-23)[1][2]
Месца нараджэння
Дата смерці 16 лістапада 1970(1970-11-16)[1] (84 гады)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Жонка Janina Jentys-Szaferowa[d]
Род дзейнасці батанік, археолаг, выкладчык універсітэта, геолаг, палеантолаг
Навуковая сфера біялогія
Месца працы
Навуковая ступень прафесар
Альма-матар
Член у
Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Уладзіслаў Ша́фер (польск.: Władysław Szafer; 23 ліпеня 1886, г. Сасновец, Польшча16 лістапада 1970) — польскі батанік; заснавальнік навуковай школы па палеабатаніцы. Член Польскай АН з 1952, яе віцэ-прэзідэнт у 1957—61.

Біяграфічныя звесткі

[правіць | правіць зыходнік]

Вучыўся ў Венскім і Львоўскім універсітэтах. Прафесар Кракаўскага ўніверсітэта і дырэктар Батанічнага сада (з 1917). Арганізатар і дырэктар Інстытута батанікі (1951—63) і Інстытута аховы прыроды (1951—60) Польскай АН.

Навукова-даследчыцкая дзейнасць

[правіць | правіць зыходнік]

Навуковыя працы па сістэматыцы і экалогіі сасудзістых раслін, батанічнай геаграфіі, палеабатаніцы, ахове прыроды. Арганізатар і рэдактар прац: «Флора Польшчы» (т. 1—9, 1919—60), «Расліннае покрыва Польшчы» (т. 1—2, 1959), «Ахова прыроды і яе рэсурсаў» (т. 1—2, 1965). Аўтар «Успамінаў прыродазнаўцы» (1973).

Прэміі і ўзнагароды

[правіць | правіць зыходнік]

Дзяржаўная прэмія Польшчы (1949).

Зноскі

  1. а б Deutsche Nationalbibliothek Record #119213079 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 27 красавіка 2014.
  2. Bibliothèque nationale de France Władysław Józef Szafer // data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011.