Улам-Бурыяш | |
---|---|
Нараджэнне | XVI стагоддзе да н.э. |
Смерць | XV стагоддзе да н.э. |
Бацька | Бурна-Бурыяш I |
Улам-Бурыяш — касіцкі цар Вавілоніі, кіраваў прыблізна ў 1450 — 1400 гадах да н.э. Брат Каштыліяша III.
Яшчэ да ўзыходжання на прастол, падчас кіравання свайго брата Каштыліяша III ён скарыў Краіну Мора і стаў там царом (каля 1460 г. да н.э.), а пасля смерці брата (каля 1450 г. да н.э.) ён стаў царом і Вавілона, ізноў аб'яднаўшы ўсю Ніжнюю Месапатамію ў адзіную дзяржаву.
Звесткі пра колькасць гадоў яго кіравання не захаваліся.
III Вавілонская (Касіцкая) дынастыя | ||
Папярэднік: Эягаміль |
цар Краіны Мора каля 1460 — 1400 да н.э. |
Пераемнік: Агум III |
Папярэднік: Каштыліяш III |
цар Вавілона каля 1450 — 1400 да н.э. |