Уласцімір | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
Властимир | |||||||
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Прасігой | ||||||
Пераемнік | Муцімір, Страемір, Гойнік | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
каля 805 |
||||||
Смерць | каля 851 | ||||||
Род | Уласціміравічы | ||||||
Бацька | Прасігой | ||||||
Дзеці | Муцімір, Гойнік і Строімір | ||||||
Веравызнанне | усходняе хрысціянства |
Уласцімір (сербск.: Властимир, каля 805 — каля 851) — сербскі князь (жупан). З’яўляецца заснавальнікам найстарэйшай сербскай кіруючай дынастыі Уласціміравічаў.
Валадарыў у перыяд з 830-х па 851, як дэ-факта суверэнны манарх, хоць і намінальна прызнаваў вярхоўную ўладу візантыйскага імператара. Яму непасрэдна былі падначалены кіраўнікі сербскіх абласцей.
У сярэдзіне IX стагоддзя, уступіў у канфлікт з балгарамі, на чале якіх стаяў Прэсіян (836—852), які спрабаваў падпарадкаваць Сербію, але Уласцімір за тры гады вайны здолеў адбіць усе напады і захаваць незалежнасць краіны.
Пасля яго смерці ўлада перайшла яго сынам: Муціміру, Страеміру, Гойніку.
Мяркуецца, што Уласцімір у сваіх руках трымаў вярхоўную ўладу над усімі сербскімі кіраўнікамі. Вядома, што адзіная яго дачка выйшла замуж за жупана Травуніі — Краіну. Як вынік, апошні прызнаў уладу Уласціміра.
У дадатак да гэтага павялічваецца пірацтва ў Адрыятычным моры, асабліва ад сербаў з Паганіі. у сярэдзіне IX стагоддзя Сербія пачынае актыўна ўмешвацца ў падзеі на Балканскім паўвостраве.