Горад
| ||||||||||||||||||||||||||||||||||
Ульянаўск (руск.: Ульяновск; да 1780 — Сінбірск, да 1924 — Сімбірск) — горад у Расіі, цэнтр Ульянаўскай вобласці. Знаходзіцца на берагах ракі Волгі і Свіягі. Насельніцтва горада складае 623,1 тыс. жыхароў (па даных 2005 года).
Заснаваны ў 1648 годзе як крэпасць Сінбірск. У 1670 годзе трымаў аблогу атрадаў Сцяпана Разіна. З пачатку XVIII ст. — у Казанскай губерні. З 1780 года — цэнтр Сімбірскага намесніцтва, з 1796 года — губернскі горад. У XIX ст. стаў адным з паволжскіх цэнтраў гандлю хлебам, рыбай, лесам; развівалася харчовая прамысловасць. У 1898 годзе быў злучаны чыгункай з Інзой, у пачатку XX ст. — з Бугульмой.
З 22 ліпеня па 12 верасня 1918 года горад быў захоплены белачэхамі. 9 мая 1924 года ў гонар У. І. Леніна Сімбірск быў перайменаваны ва Ульянаўск. З 1928 года ўваходзіў у Сярэдняволжскую вобласць (затым край), з 1936 года — у Куйбышаўскую вобласць. У гады Вялікай Айчыннай вайны у г. Ульянаўск быў эвакуіраваны шэраг прамысловых прадпрыемстваў.