У́мбрыевыя, Яўдошкавыя (Umbridae) — сямейства рыб атрада шчупакападобных.
Даўжыня цела да 12 см, маса каля 30 г. Рыла кароткае, насавыя косці адсутнічаюць. Бакавая лінія адсутнічае ці слаба выражана. Хваставы плаўнік закруглены. На сківіцах дробныя зубы.
У сямейства ўключаюць 1-2 роды з некалькімі відамі. Пашыраны ў прэсных водах Паўднёва-Усходняй Еўропы і ўсходзе Паўночнай Амерыкі. Жывуць у зарослых вадаёмах з глеістым дном. Найбольш вядомая умбра, ці яўдошка еўрапейская (Umbra krameri).
Могуць выкарыстоўваць для дыхання кісларод атмасферы. Кормяцца планктонам і бентасам.