Умнак | |
---|---|
англ. Umnak | |
![]() | |
Характарыстыкі | |
Плошча | 2 000 км² |
Найвышэйшы пункт | 2 109 м |
Насельніцтва |
|
Размяшчэнне | |
53°13′26″ пн. ш. 168°25′55″ з. д.HGЯO | |
Архіпелаг | Алеуцкія астравы |
Акваторыя | Ціхі акіян |
Краіна | |
Штат | Аляска |
![]() |
У́мнак — гарысты востраў у Ціхім акіяне ў групе Лісіх астравоў (архіпелаг Алеуцкія астравы, штат Аляска, ЗША).
Плошча вострава — каля 2000 км²[1]. Найвышэйшы пункт (2109 м) — дзеючы вулкан Усявідава[1]. На востраве субарктычныя лугі і тундравая расліннасць.
Астравок Анангула каля ўзбярэжжа Умнака — найстаражытнейшае месца на Алеуцкіх астравах, населенае чалавекам. На самім востраве Умнак знаходзіцца старажытны археалагічны помнік Чалука, які, відавочна, належаў старажытным алеутам.
У 1759 годзе востраў адкрыты экспедыцыяй рускага мараплаўцы і даследчыка Сцяпана Глотава[2]. У 1768 годзе востраў даследаваны экспедыцыяй П. К. Крэніцына[3].