Унтэрштурмфюрар

Унтэрштурмфюрар СС Вернер Вольф

Унтэрштурмфюрар (ням.: Untersturmführer) — званне ў СС, адпавядала званню лейтэнанта ў вермахце.

Званне ўзнікла ў шэрагах СС у ліпені 1934 года і мела на мэце змяніць назву Штурмфюрар у CA, якое існавала з часу ўтварэння CA (ням.: Sturmabteilung) у 1921 годзе. Званне прысвойвалася кіраўніку падраздзялення «СС Трупэ» (ням.: SS Truppen).

Трупэ ахопліваў гарадскі раён, сельскую акругу, па колькасці быў каля армейскага ўзвода — ад 18 да 45 чалавек, ён складаўся з трох аддзяленняў — Шараў (ням.: SS-Schar), узначальваўся трупфюрарам (ням.: SS-Truppführer) або унтэрштурмфюрарам (ням.: SS-Untersturmführer), у залежнасці ад колькасці.

У войсках СС унтэрштурмфюрар, як правіла, займаў пасаду камандзіра ўзвода.

Знакі адрознення унтэрштурмфюрара Вафен-СС
Малодшае званне
Гаўптшарфюрар (Агульныя СС)
Штурмшарфюрар (Войскі СС)
Званні СС
Унтэрштурмфюрар
Старэйшае званне
Оберштурмфюрар