Універса́л (ад лац.: universalis — агульны, усеагульны) — тып закрытага кузава легкавога аўтамабіля. Мае 2 ці 3 рады сядзенняў, 3 ці 5 дзвярэй, адны з якіх заднія, багажнае аддзяленне за спінкай задняга сядзення. Заднія сядзенні (пры 3 радах сярэднія і заднія) могуць складвацца і павялічваць аб’ём багажнага аддзялення. Дазваляе выкарыстоўваць легкавы аўтамабіль як грузапасажырскі[1].
Першапачаткова гэта былі машыны для перавозкі грузаў. З часам яны набылі папулярнасць у якасці сямейных аўтамабіляў. Са з’яўленнем першых мінівэнаў попыт на ўніверсалы пачаў зніжацца. Частку сваёй прывабнасці ўніверсалы страцілі з ростам папулярнасці SUV.
Топ-20 універсалаў у свеце ў 2021 годзе[2] | |
---|---|
1 | Subaru Outback |
2 | Toyota Corolla |
3 | Škoda Octavia |
4 | VW Passat |
5 | BMW 3-серыі |
6 | Lada Vesta |
7 | Volvo V60 |
8 | Lada Largus |
9 | Audi A4 |
10 | Audi A6 |
11 | Kia Ceed |
12 | Ford Focus |
13 | Seat/Cupra Leon |
14 | VW Golf |
15 | Škoda Superb |
16 | Škoda Fabia |
17 | Opel Astra |
18 | Mercedes-Benz CLA |
19 | BMW 5-серыі |
20 | Mercedes-Benz C-клас |
Найбольшым попытам універсалы карыстаюцца ў Еўропе. У 2021 годзе на гэты рынак прыпадала 64% сусветных продажаў — крыху больш за адзін мільён адзінак з агульнай колькасці 1,6 мільёна машын. Еўропа гэта таксама рынак, дзе ўніверсалы маюць найбольшую долю — 8,3%. У астатнім свеце было прададзена 574 000 універсалаў. Продажы ў ЗША і Канадзе склалі 183 000 адзінак. Трэцім па велічыні рынкам стала Расія разам з былымі савецкімі рэспублікамі (140 000). Японія была чацвёртым рынкам. Пятае месца займае Кітай з усяго 107 000 машын[2].
![]() |
Універсал (кузаў) на Вікісховішчы |
---|