Універсітэт Апалавага ўзбярэжжа | |
---|---|
фр.: Université du Littoral-Côte-d'Opale | |
![]() | |
![]() | |
Арыгінальная назва | фр.: Université du Littoral-Côte-d'Opale |
Міжнародная назва | англ.: University of the Littoral Opal Coast |
Заснаваны | 1991 |
Студэнты | 10 381[1] |
Краіна | |
Размяшчэнне | Дзюнкерк |
Сайт | univ-littoral.fr |
![]() |
Універсітэт Апалавага ўзбярэжжа (фр.: Université du Littoral-Côte-d'Opale) — французская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта з сядзібай у горадзе Дзюнкерк і кампусамі ў некалькіх іншых гарадах на поўначы Францыі.
Універсітэт размешчаны ў рэгіёне О-дэ-Франс. Ён мае кампусы ў чатырох гарадах: Булонь-сюр-Мэр, Кале, Сен-Амер і Дзюнкерк, і мае афіцыйную сядзібу ў апошнім горадзе.
Створаны ў 1991 годзе ў рамках палітыкі стварэння новых буйных універсітэтаў са старых меньшых універсітэцкіх устаноў, адкрытых у 1960-я гады.
Установа забяспечвае навучанне ў галіне мастацтваў, літаратуры і мовазнаўства, права, эканомікі і кіравання, гуманітарных і сацыяльных навук, дакладных навукі і тэхнікі, аховы здароўя. Яго даследчая дзейнасць структуравана вакол трох даследчых «палюсоў»: навакольнае асяроддзе, прыбярэжнае і марское асяроддзе; навукі, тэхналогіі і здароўе; гуманітарныя і сацыяльныя навукі, якія каардынуюць чатырнаццаць лабараторый.
На пачатак 2015 навучальнага года ўніверсітэт прапанаваў агулам 13 праграм бакалаўрыяту, 20 праграм прафесійнага бакалаўрыяту і 29 праграм магістратуры.