Універсітэт Земельвайса

Універсітэт Земельвайса
лац.: Universitas Budapestinensis de Semmelweis nominata
(SE)
Semmelweis Egyetem
Арыгінальная назва Semmelweis Egyetem
Дэвіз лац.: Servamus vitam atque servimus
Заснаваны 1769
Тып дзяржаўны
Рэктар Тывадар Туласай
Рэктар Béla Merkely[d][1]
Студэнты 12 500
Краіна
Размяшчэнне Будапешт, Венгрыя
Сайт semmelweis-univ.hu
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Універсітэт Земельвайса (венг.: Semmelweis Egyetem) — найстарэйшая медыцынская навучальная ўстанова Венгрыі.

Заснаваны ў 1769 годзе як медыцынскі факультэт Трнаўскага ўніверсітэта (пазней — Будапешцкага ўніверсітэта).

У 1951 годзе на базе медыцынскага факультэта Будапешцкага ўніверсітэта быў арганізаваны Будапешцкі медыцынскі ўніверсітэт.

У 1969 годзе ўніверсітэту было прысвоена імя вядомага венгерскага ўрача і прафесара ўніверсітэта Ігнаца Земельвайса (1818—1865). Навучальная ўстанова пачала называцца Медыцынскім універсітэтам Земельвайса.

У студзені 2000 года адбылося аб'яднанне Медыцынскага ўніверсітэта Земельвайса з Універсітэтам навук аб здароўі Імрэ Хайнала і Універсітэтам фізічнага выхавання. Аб'яднаны ўніверсітэт атрымаў назву Універсітэта Земельвайса.

  • Агульнай медыцыны
  • Фармакалогіі
  • Стаматалогіі
  • Фізічнага выхавання і спорту
  • Дзяржаўнай службы аховы здароўя

Выкладанне вядзецца на трох мовах — венгерскай, нямецкай (з 1983 года) і англійскай (з 1989 года).

Зноскі