Універсітэт Кунмін | |
---|---|
Заснаваны | 1946 |
Краіна | |
Размяшчэнне | |
Сайт | kookmin.ac.kr |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Універсітэт Кунмін — універсітэт, размешчаны ў Сеуле — сталіцы Паўднёвай Карэі. Заснаваны ў 1946 годзе. Складаецца з 15 факультэтаў; пры ўніверсітэце існуюць магістратура і аспірантура.
Універсітэт Кунмін мае дамовы аб стажыроўках з некалькімі дзясяткамі іншых універсітэтаў па ўсім свеце. Адной з наймацнейшых кафедраў універсітэта лічыцца Цэнтр японазнаўчых даследаванняў; япаністы Кунмін выпускаюць свой часопіс «Свет Японіі».