Універсітэт Садружнасці Вірджынія | |
---|---|
англ.: Virginia Commonwealth University | |
![]() | |
| |
Арыгінальная назва | англ.: Virginia Commonwealth University |
Заснаваны | 1838 |
Студэнты | 29 070[1] і 25 538[2] |
Краіна | |
Размяшчэнне | Рычманд, Вірджынія, ЗША |
Сайт | vcu.edu |
![]() |
Універсітэт Садружнасці Вірджынія (англ.: Virginia Commonwealth University) — амерыканская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам даследчага ўніверсітэта, якая месціцца ў горадзе Рычманд у штаце Вірджынія.
Назва вучэльні паходзіць ад афіцыйнага наймення штата — Садружнасць Вірджынія. Універсітэт быў заснаваны ў 1838 годзе як медыцынскі факультэт Хэмпдэн-Сіднэйскага каледжа, які ў 1854 годзе стаў Вірджынскім медыцынскім каледжам. У 1968 годзе генеральная асамблея штата аб'яднала яго з Рычмандскім прафесійным інстытутам, заснаваным у 1917 годзе, для стварэння ўніверсітэта. У 2022 годзе ўніверсітэт атрымаў рэкордныя 405 мільёнаў долараў ЗША праз спонсарскае фінансаванне даследаванняў і быў аднесены да катэгорыі ўніверсітэтаў з вельмі высокай даследчай актыўнасцю. 28 аспіранцкіх праграм ацэньваюцца як адны з лепшых у ЗША.