Універсітэт Святога Францыска Ксаверыя | |
---|---|
англ.: St. Francis Xavier University | |
Арыгінальная назва | англ.: St. Francis Xavier University |
Заснаваны | 1853 |
Краіна | |
Размяшчэнне | Антыгоніш, Новая Шатландыя, Канада |
Сайт | stfx.ca |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Універсітэт Святога Францыска Ксаверыя (англ.: St. Francis Xavier University) — канадская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта, якая месціцца ў горадзе Антыгоніш у правінцыі Новая Шатландыя, Канада.
Універсітэт быў заснаваны ў 1853 годзе Колінам Фрэнсісам Мак-Кінанам, біскупам дыяцэзіі Антыгоніш, першапачаткова як семінарыя. Ён названы ў гонар Святога Францыска Ксаверыя. У 1866 годзе вучэльня была афіцыйна прызнана ўніверсітэтам правінцыяй Новая Шатландыя. Да канца XIX стагоддзя ўніверсітэт быў адзінай вышэйшай навучальнай установай універсітэцкага тыпу ў правінцыі Новая Шатландыя.