Універсітэт Святой Марыі | |
---|---|
англ.: Saint Mary's University | |
Арыгінальная назва | англ.: Saint Mary's University |
Заснаваны | 1802 |
Студэнты | 7 281 |
Краіна | |
Размяшчэнне | Галіфакс, Новая Шатландыя, Канада |
Сайт | smu.ca |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Універсітэт Святой Марыі (англ.: Saint Mary's University) — канадская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта, якая месціцца ў горадзе Галіфакс у правінцыі Новая Шатландыя, Канада.
Папярэднікам універсітэта была вучэльня, заснаваная ў 1802 годзе каталіцкім святаром Эдмундам Бёркам. Уласна ўніверсітэт быў заснаваны ў 1840 годзе архідыяцэзіяй Галіфакса. У 1841 годзе ён быў прызнаны ўрадам правінцыі Новая Шатландыя, а ў 1852 годзе — урадам Канады. У 1970 годзе ўніверсітэт стаў дзяржаўнай установай.