Універсітэт ваенна-паветраных сіл ЗША | |
---|---|
англ.: Air University | |
Арыгінальная назва | англ.: Air University |
Заснаваны | 1946 |
Тып | ваенная ВНУ |
Размяшчэнне | Мантгомеры, Алабама, ЗША |
Сайт | airuniversity.af.edu |
Універсітэт ваенна-паветраных сіл ЗША (англ.: Air University) — амерыканская дзяржаўная спецыялізаваная ваенная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта, якая месціцца на авіябазе «Максвэл» каля горада Мантгомеры ў штаце Алабама.
Мантгомеры быў цэнтрам амерыканскай авіяцыйнай адукацыі з тых часоў, як браты Райт заснавалі першую цывільную лётную школу. У 1930-х гадах армейскі авіяцыйны корпус перавёў свой інстытут тактычнай падрыхтоўкі ў Мантгомеры, які ў 1946 годзе ператварыўся ва ўніверсітэт. З моманту свайго заснавання да 1978 і з 1983 па 1993 год універсітэт меў статус Галоўнага камандавання ВПС. Універсітэт прапануе навучанне для служачых ВПС ЗША. Таксама магчымы варыянт, пры якім універсітэт фінансуе вышэйшую адукацыю кандыдата, які потым абавязваецца служыць у ВПС. Універсітэт таксама адкрыты для грамадзянскага персаналу ВПС. У цэнтры ўвагі навучання — перадача ведаў аб распрацоўцы, разгортванні і выкарыстанні падраздзяленняў ВПС. Праграмы паслядыпломнай адукацыі і аспірантуры забяспечваюць навуковую, тэхналагічную і менеджэрскую адукацыю.