Універсітэт каралеўскіх дарог | |
---|---|
англ.: Royal Roads University | |
Арыгінальная назва | англ.: Royal Roads University |
Заснаваны | 1995 |
Краіна | |
Размяшчэнне | Колвуд, Брытанская Калумбія, Канада |
Сайт | royalroads.ca |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Універсітэт каралеўскіх дарог (англ.: Royal Roads University) — канадская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта, якая месціцца ў горадзе Колвуд у правінцыі Брытанская Калумбія, Канада.
Універсітэт размешчаны ў нацыянальным гістарычным парку — замку «Хэтлі» на востраве Ванкувер. Пасля закрыцця ў 1995 годзе аднайменнага ваеннага каледжа, заснаванага ў 1940 годзе, урад правінцыі стварыў на базе кампуса былой ваеннай вучэльні дзяржаўны ўніверсітэт.
Вучэльня прапануе прыкладныя і прафесійныя праграмы навучання на ўзроўні бакалаўрыяту, магістратуры і аспірантуры. Праграмы ў асноўным прапануюцца ў змешаным фармаце, які спалучае перыядычныя заняткі ў кампусе з онлайн-курсамі. Гэты фармат прызначаны пераважна для працуючых спецыялістаў, якія могуць завяршыць навучанне на адлегласці, захоўваючы сваё працоўнае месца.