Універсітэт імя А. Лінкальна | |
---|---|
англ.: Lincoln University | |
![]() | |
![]() | |
Арыгінальная назва | англ.: Lincoln University |
Заснаваны | 1866 |
Студэнты | 2 848 |
Краіна | |
Размяшчэнне | Джэферсан-Сіці, Місуры, ЗША |
Сайт | lincolnu.edu |
![]() |
Універсітэт імя А. Лінкальна (англ.: Lincoln University) — амерыканская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта, якая месціцца ў горадзе Джэферсан-Сіці ў штаце Місуры, ЗША.
Гэта гістарычна "чорны" ўніверсітэт, дзе традыцыйна большасць студэнтаў складаюць афраамерыканцы. Заснаваная ў 1866 годзе афраамерыканскімі ветэранамі Грамадзянскай вайны ў ЗША. Гэта быў першы "чорны" ўніверсітэт у штаце. Названы ў гонар прэзідэнта ЗША Аўраама Лінкальна.