Універсітэт імя Адама Міцкевіча (УАМ) | |
---|---|
Міжнародная назва | Adam Mickiewicz University in Poznań (AMU) |
Заснаваны | 1919 |
Тып | Дзяржаўны |
Рэктар | прафесар Браніслаў Марцінак |
Рэктар | Bogumiła Kaniewska[d][1] |
Студэнты | 47 000 |
Краіна | |
Размяшчэнне | Познань |
Юрыдычны адрас | вул. Веняўскага, 1 61-712 Познань |
Сайт | international.amu.edu.pl |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Універсітэт імя Адама Міцкевіча (УАМ; польск.: Uniwersytet im. Adama Mickiewicza w Poznaniu) — галоўны дзяржаўны ўніверсітэт у Познані. Заснаваны 4 красавіка 1919 года пад часовай назвай Польскі ўніверсітэт у Познані, затым Пястоўскі ўніверсітэт, а з 10 красавіка 1920 года пад зацверджанай урадам афіцыйнай назвай Пазнаньскі ўніверсітэт. Сучасная назва прынята 24 снежня 1955 года. Мае 15 факультэтаў. У цяперашні час універсітэт налічвае больш за 47000 студэнтаў на 183 спецыялізацыях, а таксама каля 1300 аспірантаў.[3] Універсітэт з'яўляецца ўдзельнікам праекта ЕС «Эразмус».
На падставе каралеўскага прывілея Жыгімонта III Вазы з 28 жніўня 1611 года Езуіцкі калегіюм у Познані пераўтварыўся ў Першы ўніверсітэт у Познані.
1939—1945 — нацысцкія акупанты спынілі дзейнасць ўніверсітэта.
1945 — аднаўленне дзейнасці адразу пасля спынення ваенных дзеянняў у Познані.
1955 — змена назвы на «Універсітэт імя Адама Міцкевіча».