Універсітэт імя М. Фліндэрса | |
---|---|
англ.: Flinders University | |
![]() | |
Арыгінальная назва | англ.: Flinders University |
Заснаваны | 1966 |
Студэнты | 15 110 |
Краіна | |
Размяшчэнне | Адэлаіда, Паўднёвая Аўстралія, Аўстралія |
Сайт | flinders.edu.au |
![]() |
Універсітэт імя М. Фліндэрса (англ.: Flinders University) — аўстралійская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам даследчага ўніверсітэта, які месціцца ў горадзе Адэлаіда ў штаце Паўднёвая Аўстралія.
Заснаваны ў 1966 годзе, універсітэт быў названы ў гонар брытанскага мараплаўца Мэцью Фліндэрса, які даследаваў узбярэжжа Аўстраліі ў пачатку ХІХ стагоддзя. Галоўны кампус у Бедфард-парку на поўдні Адэлаіды размешчаны на 156 акрах садоў і пагоркаў, што робіць яго вельмі зялёным універсітэтам.