Універсітэт імя С. Грыфіта | |
---|---|
англ.: Griffith University | |
![]() | |
Арыгінальная назва | англ.: Griffith University |
Заснаваны | 1971 |
Краіна | |
Размяшчэнне | Голд-Кост, Квінсленд, Аўстралія |
Сайт | griffith.edu.au |
![]() |
Універсітэт імя С. Грыфіта (англ.: Griffith University) — аўстралійская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам даследчага ўніверсітэта, сядзіба якой месціцца ў горадзе Голд-Кост у штаце Квінсленд.
Універсітэт быў заснаваны ў 1971 годзе, але быў афіцыйна адкрыты толькі ў 1975 годзе. Універсітэт названы ў гонар сэра Сэмюэля Грыфіта, які двойчы быў прэм'ер-міністрам штата Квінсленд і першым галоўным суддзёй Высокага суда Аўстраліі. Сэмюэл Грыфіт адыграў важную ролю ў гісторыі Аўстраліі і быў галоўным аўтарам канстытуцыі Аўстраліі.