Універсітэт імя У. М. Райса | |
---|---|
англ.: William Marsh Rice University | |
![]() | |
![]() | |
Арыгінальная назва | англ.: William Marsh Rice University |
Заснаваны | 1912 |
Студэнты | 7 643[1] і 7 956[2] |
Краіна | |
Размяшчэнне | Х’юстан, Тэхас, ЗША |
Сайт | rice.edu |
![]() |
Універсітэт імя У. М. Райса (англ.: William Marsh Rice University) — амерыканская прыватная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам даследчага ўніверсітэта, якая месціцца ў горадзе Х’юстан у штаце Тэхас, ЗША.
Адкрыты ў 1912 годзе як Інстытут імя У. М. Райса і названы ў гонар Уільяма Марша Райса — бізнесмена, які завяшчаў усю сваю маёмасць на заснаванне вучэльні. Універсітэт знаходзіцца на кампусе плошчай 120 га, прылеглым да Х’юстанскага музейнага раёна і Тэхаскага медыцынскага цэнтра. Ён з'яўляецца сябрам Асацыяцыі амерыканскіх універсітэтаў з 1985 года і класіфікуецца як доктарскі ўніверсітэт з вельмі высокай даследчай актыўнасцю. Сярод выпускнікоў універсітэта тры лаўрэаты Нобелеўскай прэміі.