Універсітэт імя Харпера Адамса | |
---|---|
англ.: Harper Adams University | |
Арыгінальная назва | англ.: Harper Adams University |
Заснаваны | 1901 |
Год рэарганізацыі | 2012 |
Краіна | |
Размяшчэнне | Эджманд, Шропшыр, Англія |
Сайт | harper-adams.ac.uk |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Універсітэт імя Харпера Адамса (англ.: Harper Adams University) — брытанская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта з сядзібай у вёсцы Эджманд у графстве Шропшыр.
Названы ў гонар Томаса Харпера Адамса, багатага джэнтльмена, фермера са Шропшыра, які памёр у 1892 годзе, завяшчаючы маёнтак і грошы будучай сельскагаспадарчай вучэльне.
Універсітэт заснаваны ў 1901 годзе як каледж імя Харпера Адамса. Размешчаны недалёк ад вёскі Эджманд у графстве Шропшыр. Вучэльня спецыялізуецца на атрыманні вышэйшай сельскагаспадарчай адукацыі. Ён атрымаў статус універсітэцкага каледжа ў 1998 годзе і статус універсітэта ў 2012 годзе.
Універсітэт прадастаўляе больш за 50 праграм бакалаўрыяту і аспірантуры для студэнтаў з больш чым 30 краін. Універсітэт размешчаны ў межах 550 га (1360 акраў) дзеючай фермы.