Уолсал
| ||||||||||||||
Уолсал[2] (англ.: Walsall) — горад у Вялікабрытаніі (метрапалітэнскае графства Уэст-Мідлендс), размешчаны на паўночны ўсход ад Бірмінгема і на ўсход ад Вулверхэмптана. Гістарычна (да 1974 года) Уолсал быў часткай цырыманіяльнага графства Стафардшыр.
Старадаўні цэнтр шорнай вытворчасці і металаапрацоўкі; металургія, станкабудаванне, электратэхніка, вытворчасць аўтадэталяў, гарбарная прамысловасць. Уолсал — адміністрацыйны цэнтр метрапалітэнскага раёна Уолсал. Паводле перапісу 2001 года насельніцтва горада складала 170 994 чалавек. Насельніцтва акругі Уолсал — 253,5 тыс. чалавек.