Уолт Уітмен | |
---|---|
англ.: Walt Whitman | |
Асабістыя звесткі | |
Імя пры нараджэнні | англ.: Walter Whitman |
Дата нараджэння | 31 мая 1819[1][2][…] |
Месца нараджэння |
|
Дата смерці | 26 сакавіка 1892[1][2][…] (72 гады) |
Месца смерці |
|
Пахаванне | |
Грамадзянства | |
Бацька | Walter Whitman, Sr.[d][7] |
Месца працы | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | цясляр, пісьменнік, выдавец, эсэіст, друкар, медычная сястра, школьны настаўнік, журналіст, паэт, раманіст |
Гады творчасці | з 1842 |
Мова твораў | англійская |
Узнагароды |
Зала славы Нью-Джэрсі[d] (2009) |
Подпіс | |
Творы ў Вікікрыніцах | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы | |
Цытаты ў Вікіцытатніку |
Уолт Уі́тмен (англ.: Walt Whitman; 31 мая 1819, Уэст-Хілс, штат Нью-Ёрк, ЗША — 26 сакавіка 1892) — амерыканскі паэт.
Працаваў наборшчыкам, настаўнікам, рэдактарам газет. Друкаваўся з 1840-х г.
Яго паэтычнае майстэрства фарміравалася пад уплывам Дж. Байрана, П. Б. Шэлі, Г. Гейнэ, што абумовіла цікавасць У.Уітмена да праблем прыроды і цывілізацыі, салідарнасці краін і народаў, адзінства ўсяго жывога на зямлі, дэмакратычнага развіцця грамадства, асобы і мас, свабоды і абавязку. Сусветную вядомасць прынесла кніга вершаў «Лісце травы» (1855; дапоўненая перавыдавалася шмат разоў), якая насычана біблейскімі вобразамі і матывамі, уключае элементы прозы і навуковую тэрміналогію; філасафічнасць суправаджаецца лірызмам і музычнасцю, манументальныя сцэны — імгненнымі замалёўкамі. Пад уражаннем трагічных падзей грамадзянскай вайны 1861-65 стварыў паэтычныя цыклы «Барабанны бой» і «Калі ў двары перад домам цвіў гэтай вясною бэз» (абодва 1865). Аўтар кнігі публіцыстыкі «Дэмакратычныя далячыні» (1871), апавяданняў, артыкулаў.
На беларускую мову вершы У. Уітмена перакладалі Ю. Гаўрук, Я. Семяжон, Я. Сіпакоў, К. Цвірка, Ю. Цімафеева, А. Мардвілка, А. Мусорын, М. Шчур.