Уолтэр Гілберт | |
---|---|
англ.: Walter Gilbert | |
Дата нараджэння | 21 сакавіка 1932[1][2][…] (92 гады) |
Месца нараджэння |
|
Грамадзянства | |
Маці | Emma Cohen Gilbert[d] |
Род дзейнасці | фізік, малекулярны біёлаг, біяхімік, хімік, даследчык |
Навуковая сфера | біяхімія і фізіка |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар філасофіі |
Альма-матар | |
Навуковы кіраўнік | Абдус Салам |
Член у | |
Узнагароды |
грант Гугенхайма (1967) прэмія Альберта Ласкера за фундаментальныя медыцынскія даследаванні (1979) прэмія Луізы Грос-Хорвіц (1979) замежны член Лонданскага каралеўскага таварыства[d] (25 чэрвеня 1987) |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Уолтэр Гілберт (англ.: Walter Gilbert; нар. 21 сакавіка 1932[1][2][…], Бостан) — амерыканскі фізік, біяхімік і малекулярны біёлаг, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па хіміі 1980 года.
Член Нацыянальнай акадэміі навук ЗША (1976)[5], замежны член Лонданскага каралеўскага таварыства (1987)[6].
Гілберт нарадзіўся ў Бостане, скончыў Гарвардскі і Кембрыджскі ўніверсітэты, пасля чаго працаваў у Гарвардскім універсітэце. У 1957 годзе пад кіраўніцтвам Абдуса Салама атрымаў доктарскую ступень, вывеў матэматычныя формулы, якія дазваляюць прадказваць рассейванне элементарных часціц.
Разам з Аланам Мексемам распрацаваў новы метад секвенавання ДНК. У 1979 годзе разам з Фрэдэрыкам Сенгерам атрымаў прэмію Луізы Грос-Хорвіц. У наступным 1980 годзе разам з тым жа Сенгерам Гілберт атрымаў Нобелеўскую прэмію па хіміі за метад секвенавання ДНК, якую яны падзялілі з Полам Бергам.
Гілберт першы прапанаваў тэрмін гіпотэза «свету РНК» аб паходжанні жыцця, якую ўпершыню выказаў Карл Вёзе у 1967 годзе.
У 2016 годзе падпісаў ліст з заклікам да Greenpeace, Арганізацыі Аб’яднаных Нацый і ўрадам усяго свету спыніць барацьбу з генетычна мадыфікаванымі арганізмамі (ГМА)[7][8][9].