Упсальская астранамічная абсерваторыя — астранамічная абсерваторыя, заснаваная ў 1741 годзе ў горадзе Упсала, Упсала (лен), Швецыя. Належыць Упсальскаму ўніверсітэту. З'яўляецца найстарэйшай астранамічнай абсерваторыяй у Швецыі.
Абсерваторыя была заснавана ў 1741 годзе пры Упсальскім універсітэце. У 18 стагоддзі ў абсерваторыі працаваў Андэрс Цэльсій і ён пабудаваў першы астранамічны павільён ў 1741 годзе. Цэльсій змог угаварыць універсітэцкую кансісторыю купіць вялікі каменны сярэднявечны дом у Цэнтральнай Упсале. На даху гэтага будынка была зроблена астранамічная абсерваторыя. Цэльсій жыў і працаваў у гэтым будынку. Абсерваторыя выкарыстоўвалася да пабудовы новай абсерваторыі ў 1853 годзе. У 2000 годзе абсерваторыя была аб'яднаная з Інстытутам касмічнай фізікі для фарміравання Кафедры астраноміі і фізікі космасу і пераехала ў Ангстрэм лабараторыі. З 1948 па 2004 філіялам Упсальскай абсерваторыі з'яўлялася Абсерваторыя Квістаберг.