Урад выратавання Сірыі

Урад выратавання Сірыі
Агульная інфармацыя
Краіна
Дата стварэння 2017[1]
Дата скасавання 10 снежня 2024
Заменена на Пераходны ўрад Сірыі
Штаб-кватэра
Сайт syriansg.org

Урад выратавання Сірыі (УВС, араб. حكومة الإنقاذ السورية‎‎, Ḥukūmat al-ʾInqādh al-Sūriyya) — дэ-факта альтэрнатыўны ўрад сірыйскай апазіцыі, сфармаваны ў лістападзе 2017 года ісламісцкай групоўкай «Хаят Тахрыр аш-Шам» у ходзе грамадзянскай вайны ў Сірыі. Станам на снежань 2024 года, УВС кантраляваў мухафазу Ідліб, большую частку мухафазы Халеб і частку тэрыторыі Латакіі і Хамы.

Падкантрольнае насельніцтва — каля 4 000 000 чалавек. Штаб-кватэра размешчана ў Ідлібе. Афіцыйная мова — арабская. УВС фактычна ўяўляў сабой аўтарытарную мілітакратычную ісламскую рэспубліку, цалкам падпарадкаваную кіраўніцтву «Хаят Тахрыр аш-Шам».

У снежні 2024 года Мухамед аль-Башыр быў упаўнаважаны сфармаваць новы ўрад на пераходны перыяд пасля захопу Дамаска апазіцыйнымі сіламі[2].

На яго базе ўтвораны Пераходны ўрад Сірыі[3].